Аксана Уладзіміраўна Шпак (нар. , Бабруйск, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала за юнацкую, моладзевую і зборную Беларусі.
Клубная кар’ера У 13-гадовым узросце прыйшла ў футбольную ДЮСШ Бабруйска. Першы трэнер у футболе — Анатоль Аляксандравіч Бжузак. У юным узросце пачала гуляць за асноўны склад «Бабруйчанкі». У 17 гадоў стала майстрам спорту, што дазволіла ёй паступіць ва Універсітэт фізічнага выхавання без экзаменаў.
Тры сезона выступала за каманду «Бабруйчанка», потым чатыры сезоны ў складзе польскай каманды «Медык» з горада Конін. Потым запрасілі ў «Ладу» з Тальяці, дзе адыграла адзін сезон, але ў клубе змянілася кіраўніцтва, і сітуацыя была незразумелай, таму яна вырашыла вярнуцца ў Беларусь.
Да сярэдзіны 2010-х гадоў выступала пад прозвішчам Шпак, у другой палове 2010-х гадоў — як Бялова. Па стане на 2020 год ізноў носіць прозвішча Шпак. Крыніцы
Спасылкі «Марадона» из Бобруйска
Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ЖФК Славянка Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Бабруйчанка Катэгорыя:Ігракі ЖФК Медык Конін Катэгорыя:Ігракі ЖФК Лада Тальяці Катэгорыя:Ігракі ЖФК Алма-КТЖ Катэгорыя:Ігракі ЖФК Універсітэт Віцебск Катэгорыя:Ігракі ЖФК СШВСМ-Кайрат Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Бабруйчанка