Старабеларуская мова (, Ruthenia (Lithuania-Rus) in Europe: A Literary History, 1348—1418. Edited by David Wallace. Oxford University Press, 2016, Volume 2, pp. 420—439. — P. 424. / This new secular culture was associated with democratization of the language of writing, which formed as a result of interaction between local spoken (Belarusian-Ukrainian) dialects and literary models of Church Slavonic and Polish. To distinguish this language from the bookish Church Slavonic on one hand and from the vernacular language of northern and north-eastern Rus on the other, it is referred to as Ruthenian (lingua Ruthenorum), or — using its self-identifying name — ‘ruska mova’.Смирнова Е. А. «Проста мова» как лингвистический феномен (реконструкция глагольной системы на материале Евангелия Тяпинского).  — С. 2, , , , , , , , ) — усходнеславянская мова, шырока распаўсюджаная на славянскіх землях Вялікага Княства Літоўскага да канца XVII ст., захоўвалася ва ўжытку да пачатку XIX ст.Паводле паведамлення Пыпіна, працытаванага ў «Гісторыі Беларусі» Доўнар-Запольскага. Меліся на ўвазе фрагменты (польскай лацініцай), якія нярэдка ўстаўляліся ў польскамоўныя афіцыйныя дакументы Расійскай Імперыі пачатку XIX ст., калі цытаваліся старыя «рускамоўныя» тэксты грамат, прывілеяў, актаў і г.д. Магчыма, у XV—XVI стст. ужывалася і на некаторых землях Вялікага Княства МаскоўскагаУ Северскай зямлі. Я. Станкевіч..

Склалася на аснове ўзаемадзеяння тагачаснай царкоўнаславянскай літаратурнай мовы і народных усходнеславянскіх дыялектаў Вялікага Княства Літоўскага. Пачаткам яе адметнага існавання лічыцца XIV ст.

За межамі Беларусі сустракаюцца варыянты: «заходнеруская мова»Иванов Вяч. Вс. Славянские диалекты в соотношении с другими языками Великого княжества Литовского // Славянское языкознание. XIII международный съезд славистов. Любляна, 2003 г. Доклады российской делегации. М., Индрик, 2003.Вернадский Г. В. Россия в средние века. — Гл. VI. Западная Русь в XVI веке. (у Расіі), «рутэнская мова»Müller L., Schramm G., de Vincenz A. Vorschläge für eine einheitliche Terminologie des alten Ostslaventums // Russia Mediaevalis. — Band 7 (1992). — Heft 1. — S. 5−8 (6). Gonneau P., Sorlin I., Vodoff V. Propositions pour une terminologie en langue française du passé des slaves orientaux // Russia Mediaevalis. — Band 9 (1997). — Heft 1. — S. 5−12 (9). (у Заходняй Еўропе), «стараўкраінская мова» (ва Украіне), «русінская мова» (у Літве).

Тэрмін Гістарычна ёсць шматлікія назвы і азначэнні для гэтай мовы:

Арыгінальныя назвы у пісьмовых крыніцах Вялікага Княства Літоўскага рус(ь)ка мова або руски (я)езыкъ проста мова, просты руски я(е)зык; литовский язык: Лаўрэнцій Зізаній (канец XVI ст.), Памва Бярында (1653), Конрад Геснер (сярэдзіна XVI ст.), Антоній Від (сярэдзіна XVI ст., гл. карта Віда-Ляцкага), Даніэль Крман (пачатак XVIII ст.) і іншыя.Запрудскі, С. Назвы беларускай мовы ў працах даследчыкаў пачатку ХІХ ст. / С. Запрудскі // Беларуская мова і мовазнаўства: ХІХ стагоддзе/ пад агул. Рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мінск: БДУ, 2013. — С. 81—111. проста молва (варыянт саманазвы мовы, сустраканы, напрыклад, у выдаўца Рыгора Хадкевіча XVI ст.);

Экзалінгвонімы мінулага беларуская мова (руск.: белорусский язык, белорусское письмо) — у Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII стст.Гл. Салаўёў С. М., Гісторыя Расіі, том 10, глава 2.; таксама ў Юрыя Крыжаніча. Азначэнне белорусский язык (белорусское письмо) у дачыненні як мовы ХІХ ст., так і мовы Сярэднявечча, ужывалася ў працах расійскіх даследчыкаў ХІХ ст. Буслаева, Аганоўскага, Жыцецкага, Сабалеўскага, Недзешава, Уладзімірава, і паслужыла як аснова для азначэння Яўхіма Карскага. літоўская мова (руск.: литовский язык) — у Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII стст. заходнеруская мова (руск.: западнорусский язык) — з XIX ст. найбольш пашыраная назва ў Расіі; літоўска-руская мова (руск.: литовско-руская () — расійскія даследчыкі 19 ст. Кепен, архіпіскап Філарэт, Сахараў, Каратаеў. літоўска-славянская мова ( язык) — расійскі даследчык ХІХ ст. Бараноўскі.Працыт. ва Улащик Н. Введение в белорусско-литовское летописание. — М., 1985. руска-польская мова — Штрытэр, польскія даследчык Самуіл Багуміл Ліндэ, пісьменнік Вішнеўскі. Азначэнне выкарыстана і пры азначэнні мовы перакладу Бібліі Скарынам. (Старая) заходнеруская (мова або гаворка) () — сустракаецца пераважна ў тых даследчыкаў, якія падтрымлівалі канцэпцыю протарускай стадыі развіцця, асабліва з канца ХІХ ст. — Яўхім Карскі, Аляксей Шахматаў.

Сучасная назва Азначэнне «старабеларуская» было ўведзена Яўхімам Карскім (1893) на грунце яе роднаснай блізкасці з народнымі беларускімі гаворкамі XIX ст.

Заходнееўрапейская філалагічная наменклатура і гістарыяграфія, асабліва польская і літоўская, звычайна вызначаюць літаратурную «рус(ь)ку мову» Вялікага Княства Літоўскага агульным тэрмінам «русінская мова» (Ruthenian, Old Ruthenian).

Аднак пытанне дэнамінацыі дзяржаўнай, афіцыйнай і дзелавой мовы ВКЛ застаецца неразвязаным мовазнаўцамі і ў 2000-х гг. Ёсць такія намінацыі, як: «канцылярская мова ВКЛ» (паводле Станга), што абмежавана канцылярскімі і афіцыйнымі дакументамі, якія складаліся ў ВКЛ, і не датычыць усёй старабеларускай пісьменнасці; Даследаванні славіста Хрысціяна Станга (1935) выявілі некалькі тыпаў мовы афіцыйнай пісьменнасці ў ВКЛПадаецца паводле цыт. у (Жураўскі 1978).: У XIV — пачатку XV ст. — паўднёва-валынскі, паўночна-валынскі, полацка-віцебска-смаленскі тыпы. На сярэдзіну XV ст. («перыяд караля Казіміра» [sic]) — паўднёва-беларускі і паўночна-валынскі тыпы, з перавагай беларускага тыпу, і таксама з маргінальнай наяўнасцю паўднёва-валынскага тыпу. На пачатку XVI ст. афіцыйная мова (як і наогул літаратурная мова) дасягае сваёй больш устойлівай, унармаванай формы і на сярэдзіну XVI ст. афіцыйная мова ўжо тоесна літаратурнай старабеларускай, і блізкароднасна беларускім дыялектам тагачаснага віленскага рэгіёна; полацкі тып, на той час, зліваецца з асноўнай нормай, паўднёвыя тыпы знікаюць цалкам. «простая мова» (паводле Барыса Успенскага), што можа адносіцца і да мясцовых дыялектаў некаторых паўночна-заходніх беларускіх гаворак; «руська мова», што вельмі недакладна, асабліва з-за таго, што ў пераважнай большасці беларускіх помнікаў лексема «рускій» пішацца без мяккага знака, адлюстроўваючы фанетычны працэс, скончаны за XII—XIII ст. Апроч таго, тэрмін «рускі» вельмі неадназначны ў яго выкарыстанні ў помніках, і можа таксама адносіцца да такога тэксту, які «наогул усходнеславянскі» або «праваслаўнага толку» або «пісаны кірыліцай» або, нарэшце, старабеларускі. Неадназначнасць выкарыстання тэрміну ўскосна пацвярджаецца існаваннем тэрміна «простая руская мова» (напрыклад, у «Духоўных гаворках святога айца Макарыя», Вільна, 1627, стар. 9.); «старабеларуская літаратурная мова», што на 2000-я гг. агульнапрынята, але і актыўна аспрэчваецца некаторымі небеларускімі мовазнаўчымі школамі.(Будзько 2003), С.167.

Гэтыя неадназначнасці ў помніках пісьменнасці далі падставы для працяглых спрэчак адносна беларуска-ўкраінскага размежавання літаратурных помнікаў таго перыяду, якія азначаныя як пісаныя «простай мовай». Адным з шырокавядомыхХоць і спрэчных з боку аргументацыі. (Будзько 2003), С.167. прыкладаў такой палемікі з’яўляецца праца ўкраінскага даследчыка (1935).

Узнікненне Пасля распаду протаславянскай мовы каля сярэдзіны 1 тысячагоддзя і ўзнікнення ўсходнеславянскіх племянных дыялектаў асноўнай падзеяй у іх развіцці пасля X ст. стала хрышчэнне і ўстанаўленне царкоўнаславянскай мовы як мовы афіцыйнай, духоўнай і літаратурнай.

У далейшым на землях усходнеславянскага засялення адбываліся два галоўныя працэсы. Першым было развіццё духоўнай літаратуры па-царкоўнаславянску, другім было развіццё свецкай пісьменнасці на кірыліцы (разам з афіцыйнай і дзелавой — : канцэпцыя агульнай усходнеславянскай мовы і яе крытыка).

Развіццё Узнікненне старабеларускай літаратурнай мовы як асобнага ідыёму і пачатак яе дакументаванага развіцця ў такой якасці адносяцца, звычайна, да 14 ст. Далейшае развіццё адбывалася ў 15 ст. і вяршыня развіцця была дасягнутая ў 16 ст.Паводле прац Карскага, Станкевіча, Жураўскага і інш. У 2-й палове 16 — 1-й палове 17 ст. былі зроблены спробы кадыфікацыі, з якіх найбольш значнымі прызнаюццаПаводле (Яскевіч 2001). граматыка і буквар Івана Фёдарава (1574, 1578), граматыка Лаўрэнція Зізанія (1596) і граматыка Івана Ужэвіча (1645); прыналежнасць да старабеларускай ці стараўкраінскай мовы аспрэчваецца адпаведнымі нацыянальнымі навуковымі школамі).

Характэрна беларускія фанетычныя ўплывы адзначаюцца ў мясцовых царкоўнаславянскіх помніках яшчэ ў сяр. 11 ст.(Станкевіч 1954), С.48,49., а самым раннім помнікам пісьменнасці, дзе выразна відаць рысы старабеларускай мовы, лічацца «Смаленскія граматы» (1229)(Жураўскі 1993)..

Складанне старабеларускай мовы адбывалася пад моцным уплывам старой царкоўнаславянскай літаратурнай традыцыі і асноўвалася на мясцовых усходнеславянскіх дыялектахЯкія раней азначаліся як «заходняя галіна сярэднерускіх дыялектаў», напр., Карскім., з асноўным уплывам, пачаткова, з боку гаворак полацка-смаленскага рэгіёна, пазней — сярэднебеларускіх гаворак, потым — гаворак віленскага рэгіёнаЗмяшчэнне цэнтру ўплыву адбылося, не ў апошнюю чаргу, з прычыны разбуральных войнаў на ўсходніх землях ВКЛ на працягу 16 ст. (Станкевіч 1939).

Адначасова з тым, што мова літаратурная паступова зрабілася, да пэўнай ступені, штучнай, мова гутарковая захоўвала адносную чысціню, і літаратурная мова няспынна чэрпала моўныя рэсурсы з гутарковай(Карскі 1893, 1903).

Моцным фактарам у развіцці старабеларускай мовы пасля канца 14 ст. стала паланізацыя верхніх, потым і сярэдніх класаў на землях ВКЛ, якая дасягнула значнай ступені ўжо ў сяр. 15 ст.(Доўнар 1926), частка 5, раздзел 7. У слоўніку літаратурнай мовы былі прыкметнымі лацінскі і германскі ўплывы. У 1-й пал. 17 ст., пасля поспехаў паланізацыі на беларускіх землях і перамяшчэння цэнтра праваслаўнага друку ў Кіеў, адзначаецца пэўны ўкраінскі ўплыў.

Фанетыка і марфалогія старабеларускай мовы стабілізаваліся ў 16 ст., разам з характэрна-беларускімі фанетычнымі рысамі, што не існавалі раней, найбольш прыкметныя сярод якіх: «аканне» (развілося каля 14 ст.), «нескладовае у» (каля пач. 13 ст.). Асобныя старабеларускія адметнасці ў марфалогіі развіліся ўжо ў 14—15 ст.(Карскі 1903).

Сінтаксіс і лексіка працягвалі мяняцца, у тым ліку і пасля 16 ст., прычым літаратурная мова была пад моцным уплывам польскай мовы, асабліва ў 16—17 ст. Лічыцца, што гутарковая мова была адноснай свабоднай ад такога ўплыву, і пачала адрознівацца ў сінтаксісе і асабліва ў лексіцы.

Уздым і заняпад У 14 ст. старабеларуская мова ўжо была шырока распаўсюджанай мовай у ВКЛ, на якой размаўлялі і пісалі ўсе пласты грамадства, у тым ліку неславянская частка арыстакратыі, на якой складаліся ўсе віды свецкіх і дзяржаўных дакументаўАдзначана ў (Доўнар 1926), частка 3, раздзел 3. Некаторыя значнейшыя помнікі перыяду, на думку Жураўскага (Жураўскі 1993): дагавор Мсціслава Давыдавіча, князя смаленскага з Рыгай і Гоцкім берагам (6 дакументаў), грамата князя Гердэня (1264), граматы Ізяслава, князя полацкага (каля 1265), граматы Якава, епіскапа полацкага (каля 1300), грамата жыхароў Рыгі.

У 15—16 ст., часткова ў 17 ст., старабеларуская мова ў ВКЛ была пераважнай мовай дзяржаўных, дыпламатычных, дзелавых і прыватных дакументаў, дакументаў гарадскога, земскага, замкавага справаводства, дакументацыі магдэбургій, магістратаў, попісаў (інвентароў) і рэвізій маёмасці, спісаў войска і г.д., нават на этнічна літоўскіх землях ВКЛ(Жураўскі 1993).. Па-старабеларуску была складзена большая частка дакументаў 15—16 ст. Літоўскай метрыкі (: Дэнамінацыя афіцыйнай мовы); на гэтай мове складаліся афіцыйныя лісты каралеўскіх канцылярый у Кракаве і Варшаве, накіраваныя ў ВКЛ, статуты ВКЛ. На старабеларускай мове выйшла першая газета ВКЛ — «Навіны грозные а жалостлівые...» Старабеларуская мова высока ацэньвалася і за мяжой.