Дзяві́ца — рака ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца за 4 км на паўночны ўсход ад былой вёскі Салтанаўка, вусце за 4,5 км на паўночны захад ад былой вёскі Загор′е. Прывусцевая дзялянка ў межах Кармянскага раёна. Асноўны прыток — рака Чарнаберка (злева). Па берагах і ў вадазборы расце лес.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-99. Выданне 1979 года. Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года.

Катэгорыя:Рэкі Чачэрскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа