Дворышча — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Лужаны ва ўрочышчы Гай, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на поўдзень ад пасёлка Бярэзінскі (месцазнаходжанне вусця залежыць ад рэжыму эксплуатацыі палёў здабычы торфу). На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з асушальных каналаў.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна