Пашыраныя метады допыту, або ўзмоцненыя тэхнікі допыту () — эўфемізм, які пазначае масавае прымяненне амерыканскімі сілавымі ведамствамі (ЦРУ, РУМА і іншымі) катаванняў у дачыненні да зняволеных у так званых сакрэтных турмах, а таксама ў турмах Гуантанама і Абу-Грэйб.
Па сведчанні міжнародных праваабарончых арганізацый Human Rights First і Physicians for Human Rights, сярод ужывальных метадаў былі катаванні вадой, збіццё, гіпатэрмія, прымус да доўгачасовага знаходжання ў нязручнай позе, псіхалагічны ціск, пазбаўленне сну, катаванне музыкай, сексуальныя прыніжэнні і г. д.
Сярод агульнай масы вязняў ахвярамі дадзенай практыкі сталі некалькі падазраваных у сувязі з падзеямі 11 верасня 2001 года.
Пытанне аб законнасці і гуманнасці прымянення падобных спосабаў вядзення правасуддзя выклікала шырокі рэзананс у амерыканскім грамадстве, аднак у 2005 годзе большая частка відэаархіваў ЦРУ была знішчана.
Тым не менш, спецпрадстаўнік ААН Хуан Мендэс адкрыта заявіў, што катаванне вадой незаконна і амаральна, a ў 2008 годзе 56 кангрэсменаў ад Дэмакратычнай партыі запатрабавалі незалежнага расследавання.
Зноскі
Катэгорыя:Катаванні зняволеных у турме Абу-Грэйб Катэгорыя:Парушэнні правоў чалавека Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША