Катаванне вадой () — тып катавання, пры якім чалавека кладуць на спіну, звязваюць і паліваюць вадой вобласць рта і насавых адтулін. Чалавек адчувае сімптомы ўдушша і яму здаецца, што ён тоне. Пры гэтым вада ў лёгкія трапляць не павінна.

Катаванне ўжывалася іспанскай інквізіцыяй і лічылася сярэдняй па цяжару з трох дапушчальных відаў катаванняў: вяроўкай, вадой і агнём. У XX стагоддзі ўжывалася паліцыяй ЗША ў 1930-1940-я гадыLeo, Richard A. From coercion to deception: the changing nature of police interrogation in America (англ.) // Crime, Law and Social Change (англ.)рус. : journal. — 1992. — September (vol. 18, no. 1—2). — P. 35—59. , французскімі войскамі ў час вайны ў Алжыры, рэжымам Піначэта, чырвонымі кхмерамі, а таксама пры допытах у сакрэтных турмах ЦРУ.

Катэгорыя:Гвалт Катэгорыя:Парушэнні правоў чалавека