Яна Домін (нар. , Бяроза, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала за зборную Беларусі.
Клубная кар’ера Захаплялась футболам з шасці гадоў. Спачатку проста гуляла з дзецьмі ў двары, потым прыходзіла з сябрамі ў ДЮСШ г. Бярозы і назірала за іх трэнераваннямі. Трэнер, Уладзімір Зубач, прапанаваў ёй далучыцца і паўдзельнічаць у трэнеравальным працэсе з камандай хлопчыкаў 2002—2003 г. н. Потым перавялі ў навучальна-трэнеравальную групу дзяцей 2005 г. н. Там яна стала займацца пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Жуковіча. Брала ўдзел у складзе каманды Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву ў міжнародных спаборніцтвах па футболе. У 16 гадоў яна дэбютавала ў Вышэйшай лігу Рэспублікі Беларусь.
Выступала за каманды «БАЦАР», «Дынама-БДУФК» і «Смаргонь». У 2023 годзе падпісала катнракта з «Дняпром».
Крыніцы
Спасылкі Яна Дамін
Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-Брэст