св. Стэфан Штыльянавіч (, падпісваў свае лісты як Шкільянавіч, Сімён Пішчэвіч згадвае яго як Шкрыльянавіча у сваёй «Гісторыі сербскага народа»; 1498—1543) — апошні князь Паштроўскі, кашталян Врховацкі каля Пожагі , дабрадзей і сербскі святы.

Біяграфія Паходзіў з Паштровічаў. Яго жонкай была Алена Багдановіч. Ён пакінуў усю сваю маёмасць свайму народу і накіраваўся ў Срэм у 1498 годзе з-за канфлікту з венецыянцамі. У Срэме ён жыў у мястэчку Моравіч. Народная традыцыя паказвае дэспата Стэфана Штыльянавіча як найбольш узорнага хрысціянскага кіраўніка і прыпісвае яму шмат высакародных учынкаў, а таксама гераічную барацьбу з туркамі. Падчас барацьбы за венгерскі трон паміж каралём Фердынандам і герцагам Янам Запальяі падтрымаў Фердынанда. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ад бітвы пры Мохачы ў 1526 годзеПоловина, Наташа (2013). Далић, Јован, ур. «Акатист Светом апостолу и првомученику Стефану зографа Лонгина (текст и коментари)». 61. Нови Сад: Матица српска. ISSN 0543-1220. Ад Фердынанда ён атрымаў маёнткі ў Віравіціцкай жупаніі (1527), а таксама горад Валпава, дзе княжыў.

Апошнія звесткі пра Стэфана Штыльянавіча паходзяць з 1540 года, калі ён быў прэфектам умацаванага горада Валпава, пасля чаго яго сляды згубіліся. Мяркуецца, што пасля таго, як горад захапіў туркі, ён адступіў у Шыклаш, дзе і скончыў сваё жыццё.

Лічыцца, што ён памёр, хутчэй за ўсё, каля 1543 года. Паводле падання і запісу ў «Повесном слову», спачатку ён быў пахаваны на суседнім узгорку Джунтыр. Ужо ў 1545 годзе яго мошчы знаходзіліся ў манастыры Шышатавац у Срэме. У эпоху турэцкага валадарства яго мошчы ў Срэме, несумненна, мелі вялікую значнасць, лічылася, што яны маюць асаблівай гаючую моц. Ён быў прылічаны СПЦ да ліку святых. Восенню, 17 кастрычніка, штогод згадваецца і адзначаецца яго імя.

У 1942 годзе яго мошчы былі перанесены з манастыра ў Сабор Святога Міхаіла ў БялградзеСтојановић, Александар (2012). «Радослав Грујић о преносу моштију српских светитеља априла 1942. године из НДХ У окупирану Србију». Токови историје: Часопис Института за новију историју Србије (1): 69—86..

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1498 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1543 годзе Катэгорыя:Святыя Сербіі Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя