Эвакуацыя замежнікаў з Судана (красавік—май 2023 года) — комплекс мерапрыемстваў па вывазе дыпламатычнага персаналу і замежных грамадзян на фоне канфлікту паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП). Выратаванне людзей з ахопленай баявымі дзеяннямі краіны праводзіцца пры садзейнічанні ўдзельнікаў супрацьстаяння, а ў шэрагу выпадкаў — вайскоўцаў з іншых краін.
Уводзіны Успышка гвалту ў сярэдзіне красавіка 2023 года заахвоціла свет сачыць за сітуацыяй у Судане, а ўрады дзяржаў перайсці да выратавання сваіх грамадзян з «гарачай кропкі». У краіне на той момант знаходзілася вялікая колькасць замежнікаў. Самымі буйнымі групамі былі амерыканцы (16 000 чалавек, большасць з якіх мелі падвойнае грамадзянства) і егіпцяне (10 000 чалавек). Аднак сама эвакуацыя была абцяжарана з-за баявых дзеянняў у сталічным Хартуме, асабліва ў міжнародным аэрапорце і вакол яго. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна за 650 км на паўночны ўсход ад Хартума, адкуль замежнікі вывазіліся па паветры альбо караблямі. Іншыя эвакуацыі праводзіліся праз наземныя пагранпераходы.
Ход падзей Красавік 19 красавіка Першай краінай, якая вывезла сваіх грамадзян (60 чалавек) з Судана, стала Японія. У той жа дзень планаваўся вываз 150 немцаў, але з-за баёў гэта зрабіць не ўдалося. 22 красавіка Дапамогу ў эвакуацыі замежнікаў, у тым ліку дыпламатаў, аказалі войскі УСС. Па паветры «гарачую кропку» пакінулі брытанцы, амерыканцы, французы і кітайцы. Саудзіты арганізавалі вываз суайчыннікаў праз аэрапорт у г. Порт-Судан. Яны таксама дапамаглі з вывазам грамадзян іншых краін. Так, праз марскую гавань у Джыду на саудаўскіх караблях праведзена эвакуацыя 150 чалавек. 23 красавіка Пры садзейнічанні амерыканскіх вайскоўцаў (6 верталётаў , атрад «марскіх коцікаў» і спецпрызн сухапутных сіл) з пасольства ЗША вывезены 100 дыпламатаў і грамадзян краіны. Аперацыя была ўзгоднена з кіраўніцтвам САП. Урад Вялікабрытаніі таксама эвакуіраваў свой дыпламатычны персанал, а ўлады Ірландыі накіравалі самалёт з вайскоўцамі ў суправаджэнні для 150 суайчыннікаўDefence Forces to help evacuate Irish people from Sudan RTÉ News, 2023-04-23.Defence Forces team being deployed to Sudan to help evacuate Irish citizens The Irish Times, 2023-04-23.. Пазней у той жа дзень Міністэрства замежных спраў Францыі абвясціла, што яму ўдалося эвакуіраваць каля 100 чалавек розных нацыянальнасцяў з Судана па паветры. Аналагічныя мерапрыемствы па дапамозе ў вывазе грамадзян іншых краін правялі Італія, Іспанія і Іарданія. Замежнікаў яны пакінулі ў Джыбуці. Турцыя арганізавала вываз сваіх грамадзян на аўтобусах праз Вад-Медані. Сухапутным шляхам выратаваліся таксама 436 егіпцян. Адначасна стала вядома, што ўлады Германіі здолелі забраць суайчыннікаў самалётамі з Хартума. 24 красавіка Самалётамі эвакуяваны 77 грамадзян і дыпламатаў ПАР (пры падтрымцы паўднёваафрыканскіх і суданскіх вайскоўцаў). Таксама 52 жыхара Лівана былі вывезены ваеннымі караблямі Саудаўскай Аравіі ў Джыду. Паўднёвая Карэя ваенным транспартнікам вывезла 28 сваіх грамадзян разам з нявызначанай колькасцю грамадзян Японіі. Індыя для выратавання суайчыннікаў разгарнула аперацыю пад кодавай назвай «Kaveri», накіраваўшы для эвакуацыі два самалёты і карабель. 25 красавіка Для падтрымкі эвакуацыі карабель ВМС Індыі INS Teg прыбыў у Порт-Судан; самалёт C-130 ВПС Вялікабрытаніі здзейсніў першы рэйс па эвакуацыі брытанскіх грамадзян з Судана. Як паведамлялася, аперацыю па выратаванню суайчыннікаў праводзілі 1400 вайскоўцаў. 26 красавіка Міністэрства абароны ФРГ завяршыла аперацыю па эвакуацыі, перакінуўшы па паветры больш за 700 чалавек з Судана, у тым ліку каля 200 суайчыннікаў; Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі абвясціла аб эвакуацыі першай групы грамадзян. У вывазе дапамогу аказалі Узброеныя Сілы Саудаўскай Аравіі. 27 красавіка З Судана вывезлі 180 грамадзян Канады (пакінулі краіну на канадскім ваенна-транспартным самалёце C-130) і 1300 грамадзян КНР (эвакуяваны на судне кітайскіх ВМС з Порт-Судана). 28 красавіка Ваенныя транспартнікі вывезлі 75 грамадзян Нарвегіі. Таксама стала вядома, што шэсць грамадзян Беларусі, якія працавалі на суданскія кампаніі па прыватных кантрактах, выехалі праз сухапутную мяжу з ЕгіптамМИД: из Судана эвакуированы 6 белорусских граждан, 10 белорусов остаются в Хартуме, они в безопасности. 29 красавіка На саудаўскіх караблях Судан пакінулі 40 расіянОколо 40 россиян эвакуировались из Судана в Саудовскую Аравию. Далей 2 мая Стала вядома, што самалётам з краіны вывезлі 36 грамадзян Аўстраліі. 12 мая Саудаўская Аравія заявіла аб заканчэнні сваёй эвакуацыі. Агулам улады краіны вывезлі 19 639 чалавек (8 455 замежнікаў і 11 184 суайчыннікаў). 14 мая Улады Емена эвакуіравалі 392 суайчыннікаў. Двума рэйсамі вывезены 197 грамадзян у партовы горад Адэн, а астатнія 195 чалавек — у кантраляваную хусітамі сталіцу Сану. 2 жніўня Расія вывезла супрацоўнікаў свайго пасольства. 27 снежня Егіпет абвясціў аб эвакуацыі 18 егіпетскіх студэнтаў і іх сваякоў з Вад-Медані.
Інцыдэнты 23 красавіка ў Амдурмане пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі, якіх суправаджалі байцы САП. Паводле паўстанцаў, самалёт яны збілі, але замежнікі вымушаны былі бегчы да свайго пасольства. Пазней французскі бок заявіў, што падчас здарэння паранены 1 вайсковец.
У той жа дзень падчас мерапрыемстваў па эвакуацыі быў паранены супрацоўнік пасольства Егіпта.
28 красавіка на авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. Борт меў патрэбу ў рамонце, бо была пашкоджана паліўная сістэма.
Спасылкі ЗША і Брытанія вывезьлі сваіх дыпляматаў з Судану Катэгорыя:Эвакуацыі Катэгорыя:Красавік 2023 года Катэгорыя:Трэцяя грамадзянская вайна ў Судане