Кыргыж-Кытай () — рака ў Малдове і Украіне (Адэская вобласць), упадае ў возера Кытай. Даўжыня 64 км.
Даліна асіметрычная, з крутымі правымі схіламі, парэзанымі ярамі і балкамі. Шырыня даліны да 2,5 км, глыбіня да 60 м. Пойма шырынёй 0,3-0,5 км; на асобных участках забалочаная. Рэчышча слабазвілістае, на працягу 25 км каналізаванае. Нахіл ракі 1,9 м/км.
Асноўны прыток — Кыргыж (злева).
Жыўленне пераважна снегавое. Улетку на асобных участках перасыхае. Вада мінералізаваная, на смак гаркавата-саланаватая.
Катэгорыя:Басейн Дуная Катэгорыя:Рэкі Адэскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Малдовы