Абрабаванне банка BCEAO — злачынства, здзейсненае 24 верасня 2003 года ў г. Буаке на фоне грамадзянскай вайны ў Кот-д’Івуары. Падчас рэйду было выкрадзена ад 16 да 20 мільярдаў (ад 24 да 30 мільёнаў еўра)BCEAO : les dessous d’un hold-up.

Банк (Banque centrale des États de l'Afrique de l'Ouest, BCEAO) — міжнародная дзяржаўная ўстанова, якая аб’ядноўвае восем краін-членаў (UEMOA).

Грашовая адзінка — франк КФА.

Горад Буаке, дзе размяшчалася адно з аддзяленняў банка, з верасня 2002 года кантраляваўся паўстанцкай групоўкай «Новыя сілы». Кіраўніком баевікоў быў Гіём СароMercredi 24 septembre 2003 : Casse de la BCEAO par la l'ex-rébellion armée.

Напад 24 верасня ў Буаке ўспыхнула перастрэлка паміж групай мужчын у будынку банка і яшчэ адным добра ўзброеным атрадам звонку. Абложаныя падкідвалі ў паветра пачкі купюр, каб стварыць замяшанне. Баевікі адкрылі ўсе банкаўскія сховішчы і цалкам іх спустошылі. Злачынцы не спяшаліся і на некаторы час абгрунтаваліся ў будынку BCEAO.

У наступныя дні па горадзе пракацілася хваля сутыкненняў, пакуль у Буаке не прыбылі вайскоўцы краін UEMOA і французскі кантынгент. За тры дні баёў дваццаць тры чалавекі загінулі і каля трыццаці былі паранены.

Праз месяц, 28 кастрычніка, з розніцай у 24 гадзіны былі атакаваны аддзяленні таго ж банка ў гарадах і .

Адказнасць Сістэма правасуддзя Кот-д’Івуара нікому не прад’явіла абвінавачванняў у абрабаванні. Аднак асобныя крыніцы заяўлялі, што злачынства было арганізавана Гіёмам Саро. Паводле сведчанняў інфарматара, блізкага да Закарыі Кані, вядомага палявога камандзіра паўстанцаў, да нападу таксама датычны іншы лідар мяцежнікаў — Côte d'Ivoire : casse de la BCEAO, un chef dozo fait de graves révélations.

У кастрычніку 2014 года ў Буркіна-Фасо, паводле непацверджанай інфармацыі, антыўрадавыя дэманстранты выявілі ў штаб-кватэры кампаніі Маму Дукурэ доказы, што выкрадзеныя грошы павінны былі паступіць менавіта ў гэтую фірмуL’affaire des casses des agences Bceao en 2003 resurgit à Bamako – Mamou Doukouré et ses sociétés visées par plusieurs plaintes.

Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Верасень 2003 года Катэгорыя:Падзеі 24 верасня