Пагадненне ў Прэторыі () — дамова, заключаная паміж урадам Кот-д’Івуара і ўзброенай апазіцыяй 6 красавіка 2005 года ў Прэторыі (ПАР). Дакумент стаў адной са спроб мірнага ўрэгулявання Першай Івуарыйскай вайны.

Пагадненне падпісалі тагачасны прэзідэнт краіны Ларан Гбагбо (лідар ІНФ), экс-прэзідэнт Анры Конан Бед’е (лідар ДПК), прэм’ер-міністр урада прымярэння , экс-прэм’ер Аласан Уатара (лідар АР), дзяржаўны сакратар Гіём Саро (лідар НС) і, як пасярэднік, прэзідэнт ПАР .

Дакумент прадугледжваў: неадкладнае і канчатковае спыненне ўсіх баявых дзеянняў; раззбраенне і роспуск апалчэнцаў; рэформу дзейнасці незалежнай выбарчай камісіі; запрашэнне ААН прыняць удзел у арганізацыі ўсеагульных выбараў. Аднак у ім нічога не прапісана аб праве ўсіх івуарыйскіх лідараў балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Гэтае пытанне было адной з прычын грамадзянскай вайны.

Спасылкі L’accord de Pretoria du 6 avril 2005

Катэгорыя:Ваенна-палітычны крызіс у Кот-д’Івуары Катэгорыя:Красавік 2005 года Катэгорыя:Падзеі 6 красавіка Катэгорыя:2005 год у палітыцы