Фалей Халкідонскі (, меркавана V ст. да н.э. — пачатак IV ст. да н.э.) — старажытнагрэчаскі мысляр з Халкідона, тэарэтык ідэальнага грамадскага ладу антычнага поліса.

Адзінае захаванае згадванне пра яго маецца ў «Палітыцы» Арыстоцеля. Паводле «Палітыкі» Арыстоцеля, Фалей Халкідонскі — адзін з першых распрацоўшчыкаў тэорыі ідэальнага справядлівага грамадскага ладу. «Фалей Халкідонскі першы зрабіў на гэты конт такую прапанову: зямельная ўласнасць у грамадзян (τὰς κτήσεις τῶν πολιτῶν) мусіць быць роўнай (ἴσας)» (Палітыка, II, 4, 1)Фролов Э. Д. Факел Прометея. Очерки античной общественной мысли: глава 18. Первые утопические проекты и их критики .

Спасылкі Піфагор. Залаты канон. Фігуры эзатэрыкі. Палітыка ад Піфагора

Катэгорыя:Філосафы IV стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія філосафы Катэгорыя:Палітычныя філосафы