Але́сь (Аляксандр Аляксандравіч) Фале́й (нар. 28 студзеня 1959, в. Задзвея, Баранавіцкі раён) — беларускі мастак, графік, каваль. Член Саюза мастакоў Беларусі.
Біяграфія Мае брата Генадзя (нар. 1957), таксама мастака.
У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.
У час вучобы захапіўся жывапісам, потым асвоіў іншыя тэхнікі выяўленчага мастацтва. Працуе ў тэхніцы жывапісу, графікі, скульптуры, ручнога ткацтва, інсталяцыі, арт-аб’екта, мастацкага кавання і інш. З 1986 года ўдзельнічаў у больш за 90 выставах, 15 з якіх былі персанальнымі.
Першая персанальная выстаўка адбылася ў 1992 годзе ў Баранавічах. Выстаўкі мастака праходзілі ў розных гарадах Беларусі, Расіі, а таксама ў Польшчы, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Літве, Шатландыі, Ірландыі, Аўстрыі.
Аляксандр Аляксандравіч з’яўляецца лаўрэатам конкурсу «Art-Mark», першай выстаўкі візуальных мастацтваў у Віцебску (1992). Удзельнічаў у пленэры, прысвечаным памяці мастака Мікалая Селешчука (Брэст, 2002), у міжнародным фестывалі брутальнага мастацтва «Барэй» (Санкт-Пецярбург, 2003), у нацыянальным пленэры, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды (Іванаўскі раён, 2006).
Алесь Фалей — член творчага аб’яднання «Аршыца» (1991), член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У 2004 годзе быў прыняты ў члены Міжнароднай акадэміі графікі (Санкт-Пецярбург).
На міжнародным біенале графікі (Манеж, Санкт-Пецярбург, 2004) Аляксандр Фалей атрымаў першую прэмію і медаль у намінацыі «Станковая графіка». У 2006 годзе на XIV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Майстар Клас» яму было прысвоена званне Майстра.
У 2014 годзе мастак паўтара месяца правёў у горадзе Чанчунь у Кітаі, дзе на міжнародным сімпозіуме выканаў з метала трохметровую скульптуру коніка, якая ўсталявана ў адным з гарадскіх паркаў ЧаньчуняБаранавіцкі мастак на сімпозіуме скульптуры ў Кітаі стварыў коніка і камара, Intex-press, 11 верасня 2014. У лютым 2016 года Фалей стварыў у Каіры дзве скульптуры з металаломуУ Егіпце баранавіцкі мастак Алесь Фалей стварыў дзве скульптуры з металалому, Intex-press, 4 сакавіка 2016.
Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі (Мінск, Брэст, Орша, Баранавічы), у музеі Марка Шагала ў Віцебску, у музеі «Эрарта» ў Санкт-Пецярбургу, універсітэце візуальных мастацтваў (г. Корк, Ірландыя), прыватных калекцыях у Расіі, ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі, Турцыі, Канады, Ізраіля, Літвы.
Жыве ў г. Баранавічы. Займаецца жывапісам і графікай, а таксама мастацкім кавальствам у суполцы «Каваль» разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам.
Узнагароды і званні 1991 — Член творчага аб’яднання «Аршыца» 1992 — Лаўрэат конкурсу «Art-mark», г. Віцебск, Беларусь. 1999 — Член Саюза мастакоў Беларусі. 2003 — Член Міжнароднага мастацкага аб’яднання «Майстар». 2004 — Член Міжнароднай акадэміі графікі, г. Санкт-Пецярбург, Расія. 2004 — 2-е Міжнароднае біенале графікі, ЦВЗ «Манеж», г. Санкт-Пецярбург, Расія. Першая прэмія і медаль у намінацыі «станковая графіка». 2006 — «Майстар-клас», г. Санкт-Пецярбург, Расія. Нададзена званне «Майстар».
Літаратура Аляксандр Фалей: ["Іааны ідуць"] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 130—131. Фалей Александр Александрович // Регионы Беларуси: энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. Минск: БелЭн, 2009. Кн. 2.С. 430. Александр Фалей: ["Красная дорога"] //Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск : А. Климов, 2002. С. 124—125. Валасюк, Л. Паміж небам і зямлёю… мастакоўскі дух : [аб выставе А. Фалея да 50-годдзя мастака ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ] / Леанід Валасюк // Народная трыбуна. 2009. 28 лют. (№ 9). С. 10. Микрюков, А. Мир + он = Мирон : [об открытии выставки А. Фалея «Между небом и землёй» в выставочном зале ОКЦ] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2009. 26 лютага. (№ 9). С. 9. Фалей, А. «Мару стварыць работу сусветнага масштабу» / Алесь Фалей; гутарыў Р. Гарбачоў // Intex-press, 2009. 5 лютага. С. 12. Аляксей Белы. Алесь Фалей прызнаны майстрам і ў Піцеры / Аляксей Белы // Intex-press 2006. 13 ліпеня. С. 4. Літоўчык, А. Там, дзе жыў Шагал… : [аб адкрыцці выставы графікі А. Фалея ў Арт-цэнтры пры музеі Марка Шагала ў Віцебску] / Алесь Літоўчык // Intex-press, 2006. 16 лютага С. 4. Белы, А. Ураджайны сакавік : [аб выставах А. Фалея ў Аўстрыі, Расіі і Францыі] / Аляксей Белы // Intex-press, 2005. 10 сакавіка, С. 4. Белы, А. Еднасць душ і мастацтва памкненняў : [аб выставе Антаніны, Генадзя і Алеся Фалеяў у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск)] Intex-press 2003. 17 красавіка, С. 4. Загадская, Г. Работы его необычны : [о выставке А. Фалея в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Г. Загадская //Intex-press, 2000. 20 красавіка, С. 2.
Спасылкі Старонка Фалея ў ВКонтакте Баранавіцкая РЦБС Цэнтр сучаснага жывапісу
Катэгорыя:Постаці Баранавічаў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі XX стагоддзя Катэгорыя:Графікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Кавалі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне