Таміслаў Іванчыч (; 30 лістапада 1938, Давар — 17 лютага 2017, Заграб) — каталіцкі святар, доктар багаслоўя, дэкан, прафесар Заграбскага ўніверсітэта, заснавальнік агіятэрапіі.
Біяграфія Іванчыч вывучаў філасофію і тэалогію ў Заграбе і Рыме. У 1966 годзе ён быў пасвечаны на святара Заграбскай архідыяцэзіі. Пасля сканчэння дактарата ў Папскім універсітэце ў 1971 ён вярнуўся ў Заграб.
У 1975 годзе стаў прафесарам каталіцка-тэалагічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта, узначаліў кафедру фундаментальнай тэалогіі. Займаўся філасофіяй, тэалогіяй і літаратурай, шукаў новыя спосабы евангелізацыі; з патрэбы развіцця духоўнай тэрапіі, неаддзельнай ад саматычнай і псіхіятрычнай тэрапіі чалавека пры комплексным лячэнні чалавека вывеў метад агіятэрапіі і ў 1990 годзе заснаваў Цэнтр духоўнай дапамогі дзеля практыкавання агіятэрапіі.
У 1983 годзе стаў канонікам Заграбскага мітрапольнага сабора. У 1998—2001 гадах — дэкан каталіцка-тэалагічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта. У 2001 годзе быў абраны на пост рэктара ўніверсітэта, але з прычыны хваробы не здолеў выконваць рэктарскія функцыі.
З 2004 года — член тэалагічнай камісіі Ватыкана.
Аўтар шматлікіх кніг на каталіцкую тэматыку, якія былі перакладзены на замежныя мовы. Быў сябрам Таварыства харвацкіх літаратурных перакладчыкаў, рэдактарам і аўтарам шматлікіх нацыянальных і міжнародных каталіцкіх часопісаў.
Спасылкі Анотація книги Т. Іванчіча «Діягностика душі й агіотерапія» й коротка інформація про автора на сайті видавництва «Свічадо»
Катэгорыя:Багасловы Харватыі Катэгорыя:Постаці харвацкага каталіцтва Катэгорыя:Пісьменнікі Харватыі Катэгорыя:Педагогі Харватыі Катэгорыя:Дактары багаслоўя Катэгорыя:Выкладчыкі Заграбскага ўніверсітэта Катэгорыя:Хрысціянскія пісьменнікі Катэгорыя:Каталіцкія багасловы Катэгорыя:Дэканы