Стату́тны фонд — тая сума асноўных і абаротных сродкаў, якую ўносяць заснавальнікі-ўласнікі створанага імі прадпрыемства (фірмы, кампаніі, акцыянернага таварыства) для забеспячэння яго функцыянавання. Пасля таго як прадпрыемства прайшло рэгістрацыю, у яго ўстаноўчых дакументах фіксуецца статутны капітал, роўны статутнага фонду за вылікам дэбіторскай запазычанасціУставный фонд // Myfin.by .
У час дзейнасці прадпрыемства статутны фонд можа павялічвацца або змяншацца. Крыніцамі павелічэння статутнага фонду могуць быць: ўкараненне найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, рэканструкцыя і абнаўленне асноўных фондаў, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, прыбытку ад гаспадарчай дзейнасці і інш. Памяншаюць статутны фонд знос і спісанне састарэлых машын і абсталявання, спажыванне і канфіскацыя часткі прыбытку і інш.
У Беларусі Камерцыйная арганізацыя самастойна ў Беларусі вызначае памер статутнага фонду, за выключэннем арганізацый, для якіх заканадаўствам ўсталёўваюцца мінімальныя памеры статутных фондаўГражданский Кодекс Республики Беларусь. Статья 47-1. Уставный фонд коммерческой организации.. Мінімальны памер статутнага фонду вызначаны толькі ў выпадку закрытага акцыянернага таварыства (ЗАТ) і адкрытага акцыянернага таварыства (ААТ). Мінімальная сума для такіх арганізацый устанаўліваецца ў беларускай валюце і залежыць ад базавай велічыні.
Літаратура
Спасылкі Гражданский Кодекс Республики Беларусь. Статья 47-1. Уставный фонд коммерческой организации. Уставный фонд // Myfin.by
Катэгорыя:Капітал Катэгорыя:Карпаратыўнае кіраванне