Цюркан Акёл (; , Канстанцінопаль, Турцыя — , Анкара, Турцыя) — турэцкі палітык, лекар і навуковец. Яна стала першай турэцкай жанчынай-міністрам урада і першай жанчынай-рэктарам універсітэта ў Турцыі.
Раннія гады Нарадзілася 12 кастрычніка 1928 года ў Канстанцінопалі. Атрымлівала пачатковую адукацыю ў розных гарадах Турцыі, бо яе бацька быў штабным афіцэрам. У 1947 годзе скончыла школу для дзяўчынак Эрэнкёй у Стамбуле.
Кар’ера вучонага і палітыка Акёл атрымала медыцынскую адукацыю ва ўніверсітэце Анкары, скончыла яго ў 1953 годзе. Яна стала лекарам-пульманолагам і працягнула акадэмічную кар’еру ў сваёй альма-матэр. У 1965 годзе стала дацэнтам, а ў 1970 годзе — прафесарам. Паміж 1959 і 1965 гадамі Акёл праводзіла навуковыя даследаванні ў Злучаных Штатах, Францыі і Нідэрландах.
25 сакавіка 1971 года яна была прызначаная міністрам аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння ў кабінеце Ніхата Эрыма, стаўшы такім чынам першай жанчынай-міністрам урада Турцыі. 13 снежня таго ж года яна сышла ў адстаўку са сваёй пасады і вярнулася ва ўніверсітэт.
У 1980 годзе Акёл была абрана рэктарам універсітэта Анкары, стаўшы першай жанчынай-рэктарам Турцыі. Яна прапрацавала на гэтай пасадзе да 1982 года, пасля чаго звольнілася з-за рознагалоссяў з Саветам вышэйшай адукацыі. Акёл выкладала ва ўніверсітэце да 1983 года, калі Эрдал Іньёню прапанаваў ёй стаць сузаснавальнікам сацыял-дэмакратычнай партыі (SODEP, пазней Сацыял-дэмакратычная народная партыя). Акёл стала намеснікам старшыні партыі.
Цюркан Акёл увайшла ў парламент у якасці дэпутата ад правінцыі Ізмір пасля ўсеагульных выбараў 1987 года. Яна вярнулася да выкладчыцкай дзейнасці пасля заканчэння тэрміну працы ў парламенце ў 1991 годзе. У 1992 годзе яна была прызначана міністрам па справах жанчын і сям’і ў кааліцыйным урадзе Сулеймана Дэмірэля. У 1993 годзе яна была зноў прызначаная міністрам у кабінеце Тансу Чылер, першай турэцкай жанчыны прэм’ер-міністра.
Памяць Яе імя носіць бальніца ў горадзе Бурса.
Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі