Chlamyphorus truncatus — від браняносцаў сямейства . Сустракаецца ў цэнтральнай частцы Аргенціны, дзе насяляе сухія лугі і плоскія пясчаныя ўчасткі, парослыя кактусамі і калючымі кустамі.

Агульныя звесткі

Вырастае да 90-115 мм без уліку хваста, адрозніваецца бледна-ружовай або ружовай афарбоўкай. Пры спалоху ён здольны за некалькі секунд цалкам закапацца ў зямлю.

Гэта начная жывёла. Ён выкопвае ў сухой глебе каля мурашнікаў невялікія норы. Харчуецца ў асноўным мурашкамі або іх лічынкамі, знаходзячы і тых і іншых каля сваёй нары. Таксама часам есць чарвякоў, слімакоў, насякомых і іх лічынак, а таксама розныя расліны, у тым ліку есць карані раслін.

Большую частку часу праводзіць пад зямлёй, гэта рыючая жывёла, падобная па спосабу жыцця на златакрата або прадстаўніка роду . Вялікімі пярэднімі лапамі жывёла змешвае пясок і практычна «плыве» ў ім, як маглі б плыць у вадзе. Формай цела гэты браняносец нагадвае тарпеду, яго галава прыкрытая шчытком для абароны ад пяску.

Ахоўны статус У 1996 годзе Міжнародны саюз аховы прыроды класіфікаваў гэты від як «які знаходзіцца ў небяспецы»Superina, M., Abba, A., Vizcaino, S., Porini, G., Meritt, D. & Memberse of the IUCN SSC Edentate Specialist Group (2008). Chlamyphorus truncatus . In: IUCN 2008. IUCN Red List of Threatened Species. Downloaded on 30 December 2008.. У 2006 годзе від ужо характарызаваўся як «блізкі да пагрозы», што азначае меншую ступень небяспекі. З 2008 года ён характарызуецца як «від, аб становішчы якога недастаткова даных». Аднак адзначаецца, што пагрозу гэтаму віду ўяўляе разбурэнне асяроддзя яго пражывання, часткова звязанае з развядзеннем буйной рагатай жывёлы.

Гэты браняносец сустракаецца на шэрагу ахоўных тэрыторый, уключаючы . Законы як Аргенціны, так і асобных яе рэгіёнаў абараняюць гэтага браняносца.

Спасылкі

Плащеносный броненосец (Chlamyphorus truncatus) — Энциклопедия Брема. Характеристика плащеносный броненосеца на сайте Службы Рыбных Ресурсов и Дикой Природы США Характеристика рода «Chlamyphorus» на сайте «Armadillo Online» Страница об этом виде на сайте Аргентинского Института Исследований Аридных Зон

Катэгорыя:Мірмекафагі Катэгорыя:Млекакормячыя Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Браняносцы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1825 годзе