Квірыты () — у Старажытным Рыме эпохі рэспублікі назва рымскіх грамадзян (), якая ўжывалася звычайна ў афіцыйных зваротах ().
Звычайна лічыцца, што гэты этнонім паходзіў ад імя бога Квірына. Некаторыя даследчыкі лічаць яго вытворным ад (курыя, мужчынскі саюз). Адсюль квірыты — першапачаткова члены курый, сукупнасць якіх склала падчас фарміравання рымскай дзяржавы рымскае грамадзянства. Паводле іншых гіпотэз, значэнне слова «квірыты» паходзіць ад сабінскага тапоніма — горада Кур () або ад сабінскай назвы дзіды — .
Старажытнагрэчаскі гісторык і даксограф Плутарх у сваіх «Жыццяпісах» адзначае, што грамадзяне Рыма пачалі называцца квірытамі ў знак прымірэння з сабінскімі плямёнамі пасля вайны, якая разгарэлася ў выніку знакамітага эпізоду выкрадання сабінскіх жонак. Гэта была своеасаблівая даніна зноў утворанаму роднаснаму саюзу.
Гл. таксама Квірыцкае права Квірыцкая ўласнасць
Літаратура
Катэгорыя:Сацыяльная структура старажытнарымскага грамадства Катэгорыя:Рымскае права