Філалагічнае таварыства («Таварыства класічнай філалогіі і педагогікі», ) функцыянавала ў Пецярбургу з 1874 года. Ініцыятыва заснавання належала А. І. Георгіеўскаму, які быў да 1896 года і яго старшынёй.
Друкаваным органам Таварыства да 1897 года з'яўляўся «Аддзел класічнай філалогіі» «Часопіса Міністэрства народнай асветы», а пасля 1897 года — маскоўскі часопіс «Філалагічны агляд» ().
Таварыства ажыцяўляла і асобныя выданні: «Doctrinae metricae summarium» — праца кіеўскага прафесара Дэлена (СПб., 1876) «Каментарый да сачынення Цыцэрона Cato maior» адэскага выкладчыка Ярміла Чэхаўскага (СПб., 1885) пераклад з дадаткамі і выпраўленнямі «Рэальнага слоўніка класічных старажытнасцей» Ф. Любкера (СПб., 1885)
З правінцыйных аддзяленняў таварыства, якія існавалі ў Маскве, Харкаве і Кіеве, ацалела толькі апошняе, якое з часам стала самастойным таварыствам.
Літаратура
Малеин А. И. Краткий очерк деятельности общества классической филологии и педагогики за первое двадцатипятилетие его существования // Филологическое обозрение. — Т. XVII. — 1899.
Катэгорыя:Філалогія Катэгорыя:Антыказнаўства Катэгорыя:Літаратуразнаўства Катэгорыя:Навуковыя таварыствы Расійскай імперыі Катэгорыя:Арганізацыі Масквы Катэгорыя:Арганізацыі Санкт-Пецярбурга