Аста́шкаўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Асташкаў.
Геаграфія Асташкаўскі раён мяжуе з Фіраўскім, Куўшынаўскім, Селіжараўскім і Пенаўскім раёнамі. Плошча раёна складае 3198,67 км².
Гісторыя Асташкаўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. У 2017 годзе раён быў пераўтвораны ў гарадскую акругу.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці