Санкоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Санкова.

Геаграфія Санкоўскі раён мяжуе з Краснахолмскім, Кесавагорскім і Бежацкім раёнамі, а таксама з Яраслаўскай вобласцю. Плошча раёна складае 970,58 км², ён з’яўляецца адным з самых маленькіх раёнаў вобласці.

Гісторыя Санкоўскі раён быў утвораны 12 ліппеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці