Весьягонскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Весьягонск.

Геаграфія Весьягонскі раён мяжуе з Краснахолмскім, Малакоўскім і Сандаўскім раёнамі, а таксама з Валагодскай і Яраслаўскай абласцямі. Плошча раёна складае 2047,26 км².

Гісторыя Весьягонскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Маскоўскай вобласці. 29 студзеня 1935 года быў перададзены ў склад Калінінскай вобласці, як на той час называлася Цвярская вобласць. У 2019 годзе раён быў рэарганізаваны ў муніцыпальную акругу.

Спасылкі

Сайт раённай адміністрацыі

Катэгорыя:Раёны Цвярской вобласці