Чэн Дзін Хва (; 1923 — 17 чэрвеня 2012) — ганконскі мільярдэр, заснавальнік кампаніі , кіраўнік тэкстыльнай арганізацыі Nan Fung Textiles Consolidated Limited і кампаніі Nan Fung Development Limited.

Біяграфія У 1954 годзе заснаваў кампанію , якая стала філіялам канцэрна Nan Fung Textiles Consolidated Limited, галоўнай спецыялізацыяй якога была баваўняная вытворчасць і пража. Прадпрымальнік стаў яго кіраўніком, пазней дыверсіфікаваў вытворчасць у галіну нерухомай маёмасці, грузаперавозак, інвестыцый, каштоўных папер, будаўніцтва і іншыя сферы. Яго ўласны капітал складаў прыблізна 3,7 мільярда даляраў.

Садзейнічаў фонду Медыцынскага даследчага ўніверсітэта University’s Chinese Medicinal Material Research Fund, а таксама фондаў — Three-Year MBA Programme Endowment Fund і D H Chen Foundation Student Loans Fund for Shaw College. Актыўна займаўся дабрачыннай дзейнасцю, створаны ім фонд ажыццяўляў значныя ахвяраванні медыцынскім, адукацыйным, рэлігійным арганізацыям.

У 2010 годзе ў сувязі з хваробай Альцгеймера ганконскі суд абвясціў Чэн Дзін Хва няздольным кіраваць кампаніяй. Правы кіравання сямейным бізнэсам перайшлі яго малодшай дачкі Віўен, з чым не пагадзілася яе старэйшая сястра Энджэла, якая пражывала ў ЗША, што вылілася ў чараду судовых спрэчак.

Спасылкі

https://www.forbes.com/lists/2006/10/HOW5.html http://baike.baidu.com/view/574783.htm

Катэгорыя:Прадпрымальнікі Кітая Катэгорыя:Мецэнаты Кітая Катэгорыя:Мільярдэры Кітая