425-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 425-га атрада, які быў арганізаваны ў маі 1942 года ў Быхаўскім раёне і ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 425-ы атрад. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Магілёўскага і Рагачоўскага раёнаў. 24 лютага 1944 года частка палка (425 партызан, 3 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй, 590 партызан засталіся ў нямецкім тыле, значная частка іх увайшла ў 15-ы партызанскі полк.

Камандаванне Камандзір Ф. Ф. Сухаў

Камісар Ц. І. Ляўшынскі

Начальнікі штаба В. П. Юхнаў Ц. Я. Сакалоўскі

Гісторыя Партызаны вялі баі па ачышчэнню раёна дыслакацыі ад нямецкіх войск. Разграмілі гарнізоны ў вёсках Гарадзец, Ямнае, Вугольшчына, Кучын Быхаўскага, Падзевічы Бялыніцкага раёнаў. У лістападзе 1943 года разагналі атрад карнікаў у вёсцы Гарадзец і выратавалі мірных жыхароў ад загубы. У лютым 1944 года вялі баі з карнікамі ў Бялыніцкім раёне. Наносілі ўдары на чыгуначным участку Быхаў — Рагачоў, у верасні 1943 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізона і чыгуначнай станцыі Тошчыца. 22—25 лютага 1944 года полк у складзе Быхаўскай ВАГ удзельнічаў у баях з праціўнікам у паласе Гамарня — Чыгірынка.

Гл. таксама Гарадзецкі бой Новагарадоцкі бой Тошчыцкі бой

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе