Сцыцінастрома духмяная (Scytinostroma odoratum) — рэдкі від грыбоў сямейства Лахнакладыевыя. Сустракаецца ва ўмераных лясах паўночнага паўшар'я.Scytinostroma odoratum

Абараняецца ў Польшчы.

Апісанне

Пладовае цела распрасцёртае, ад крэмавага да бледна-бурага, край прырастае. Гіменафор гладкі або пакрыты буграми. У пладовым целе маюцца вілачкава-разгалінаваныя гіфы шырынёй 0,8-2 мкм і цысціды памерам 18-50 × 3-6 мкм з зярністым змесцівам. Гіфы без пражак. Базідыі 20-50' 4-6 мкм. Споры эліптычныя, 5,5-8,5 '3-5 мкм.

Пашырэнне Пашырэнне: Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка. На Беларусі адзначаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Сустракаецца ў дубовых, грабавых, хваёвых лясах. Расце і ўтварае пладовыя целы як сапратроф на валежнай драўніне лісцевых парод дрэў (вольха чорная, бяроза, граб звычайны) і хвойных. У заходняй частцы Еўропы адзначаецца пераважна на хвойных дрэвах.

Пладовыя целы з'яўляюцца ў чэрвені — жніўні. Грыб выклікае белую гніль драўніны.

Спасылкі Сцыцінастрома духмяная ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Сыраежкавыя (парадак)