Прыдняпроўская нізіна, Дняпроўская нізіна — нізіна на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны на тэрыторыі Беларусі і Украіны. З'яўляецца шырокай далінай ракі Днепр з сістэмай надабалонкавых тэрасаў. Абмежаваная Сярэднярускім і Прыдняпроўскім узвышшамі. Шырыня 120 км, вышыня 50—160 м над узроўнем мора (максімальная 226 м). Складзеная з флювіягляцыяльных і алювіяльна-азёрных пяскоў, суглінкаў, лёсаў і лёсападобных суглінаў. Рэльеф пераважна плоскі, слабапарэзаны. Вялікая частка тэрыторыі разараная.
Літаратура Приднепровская низина // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Катэгорыя:Нізіны Беларусі Катэгорыя:Нізіны Украіны Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская раўніна