Гуль Рахман (; памёр 20 лістапада 2002) — грамадзянін Афганістана, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці знаходзіўся ў зняволенні ў Солт-Піт, сакрэтнай турме ЦРУmirror.

Біяграфія Аб жыцці Гуля Рахмана амаль нічога невядома.

Па словах брата афганца, Хабіба, у 1994 годзе ён удзельнічаў у вызваленні з турмы Хаміда Карзая, прэзідэнта Афганістана з 2001 па 2014 год.

Увосень 2002 года Рахман выехаў з Пешавара ў Ісламабад для медыцынскага агляду. Мужчына супыніўся ў доме , зяця вядомага пакістанскага ісламіста . 29 кастрычніка абодва арыштаваны ў ходзе сумеснай аперацыі агентаў ЗША і пакістанскіх сілавікоў.

Рахман трапіў у турму Солт-Піт. Афіцыйныя асобы ЗША сцвярджалі, што ён адмаўляўся супрацоўнічаць, у тым ліку пагражаў забіць ахоўніка, які адказаў збіццём вязня. Падчас зняволення афганец пацярпеў ад катаванняў. У дачыненні да Рахмана ўжыты 48-гадзіннае пазбаўленнн сну, слыхавая перагрузка, поўная цемра, ізаляцыя, халодны душ і грубае абыходжанне. У апошні раз затрыманага распранулі дагала ніжэй пояса і прыкавалі кайданамі да халоднай цэментнай сцяны, дзе тэмпература складала прыкладна 36 °F (2 °C). Як вынік, ён замёрз і памёр.

Гібель мужчыны выклікала ўнутраную праверку ЦРУ і паляпшэнне інструкцый да «пашыраных метадаў допыту», але ніхто не быў абвінавачаны ў яго смерці.

Пасля гібелі Яго імя трымалася ў сакрэце амерыканскімі ўладамі больш за сем гадоў. У 2010 годзе Associated Press апублікавала інфармацыю пра Рахмана. Як адзначалася, урад ЗША не паведаміў пра гібель Гуля яго сям’і (той меў жонку і чатырох дачок).

У снежні 2014 года была апублікаваная справаздача сенацкага камітэта разведкі аб катаваннях ЦРУ, дзе казалася, што Рахман пацярпеў ад катаванняў. У крыніцы гаворыцца, што ён быў адзіным палонным, які, як вядома, памёр у зняволенні ЦРУ.

У кастрычніку 2015 года Амерыканскі саюз грамадзянскіх свабод падаў пазоў ад імя Рахмана і двух іншых былых зняволеных супраць двух псіхолагаў, Джэймса Мітчэла і Бруса Джэсена. Яны нібыта былі адказны за распрацоўку пратаколаў, што ўскосна прывялі да смерці афганца. Справа стала першым судовым працэсам, распачатым супраць асоб, датычных да катаванняў ЦРУ.

У ліпені 2017 года акруговы суддзя ЗША Джасцін Квакенбуш адхіліў хадайніцтвы абодвух бакоў аб вынясенні рашэння ў парадку спрошчанага судаводства.

Зноскі

Катэгорыя:Затрыманыя прывіды Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі