537-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 537-га атрадау красавіку 1942 года з падпольных груп Кіраўскага раёна быў створаны Кіраўскі атрад, які ў чэрвені ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 537-ы атрад. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага, Клічаўскага, Быхаўскага, Бабруйскага, Асіповіцкага, Рагачоўскага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года полк (1302 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне Камандзір С. Дз. Баркоўскі

Камісар Ф. Ф. Дабравольскі

Начальнікі штаба А. А. Вязельшчакаў; М. Н. Дрозд (загінуў); М. А. Леў.

Гісторыя Партызаны самастойна і з іншымі атрадамі разбілі нямецкія апорныя пункты, у тым ліку ў вёсках Усохі (люты 1943) Клічаўскага, Жылічы, Любонічы і Падсёлы (сакавік 1943), Стаўпішча (красавік 1944) Кіраўскага раёнаў. У чэрвені 1942 года атрад у складзе Клічаўскага аператыўнага цэнтра 22 дні вёў баі за прарыў блакады і выхад з акружэння. Партызаны праводзілі аперацыі на камунікацыях праціўніка. У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў падарвалі 1,1 тысячу рэек. У чэрвені 1944 разам з 538-м атрадам зрабілі налёт на нямецкія апорныя пункты ў вёсках Выжары і Віленка, знішчылі штаб батальёна 134-й нямецкай пехотнай дывізіі, радыёвузел, 7 аўтамашын.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе