600-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў студзені 1944 года на базе 600-га атрадау ліпені 1942 года быў арганізаваны атрад, які ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр пад нумарам 600. Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага, Бярэзінскага, Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года полк (1152 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану палка Л. Дз. Лорчанку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Камандаванне Камандзір Георгій Фролавіч Меднікаў
Камісар В. Ц. Някрасаў
Начальнікі штаба В. Дз. Швагрынаў; А. А. Станкевіч.
Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на чыгунках Барысаў — Орша, Магілёў — Жлобін, Магілёў — Асіповічы, на шашы Магілёў — Мінск. У жніўні 1943 года знішчылі ў раёне станцый Тошчыца і Вендрыж 2,5 км чыгуначнага палатна. 20 чэрвеня 1944 года удзельнічалі ў разбурэнні чыгункі на поўдні ад станцыі Шклоў. Самастойна ці разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Аксенькавічы, Падзевічы, Краснае, Свяцілавічы Бялыніцкага, Гарадзішча, Пашкава Магілёўскага раёнаў, нанеслі ўдар па гарнізону ў Бялынічах. У студзені 1944 года вялі абарончыя баі.
Гл. таксама Пашкоўскі бой Бялыніцкія аперацыі
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе