Speculum (поўная назва Speculum : A Journal of Medieval Studies, ) — штоквартальны навуковы часопіс па медыявістыцы, які выдаецца Выдавецтвам Чыкагскага ўніверсітэта ад імя Амерыканскай акадэміі медыявістыкі. Заснаваны ў 1926 годзе і з'яўляецца самым цытаваным навуковым часопісам па тэматыцы. Асноўная спецыялізацыя — гісторыя Заходняй Еўропы з V па XIV стагоддзі н.э., але таксама сустракаюцца артыкулы па візантыністыцы, армяністыцы, славістыцы і арыенталістыцы. З 2019 года галоўны рэдактар — PhD .

Гісторыя Ідэя стварэння часопіса ўзнікла ў 1921 годзе ў Амерыканскай асацыяцыі сучасных моў, кіраўніцтва якой хацела стварыць аўтарытэтнае міждысцыплінарнае выданне. Заснаваны часопіс стаў адзіным на той момант навуковым выданнем, у якім рэгулярна публікаваліся артыкулы па даследаваннях лацінскай мовы, у першую чаргу па яе сярэдневяковай версіі. Першапачаткова часопіс выдаваўся ў Нью-Ёрку Амерыканскай акадэміяй медыявістыкі, якая стала яго сузаснавальніцай, але затым быў прададзены Выдавецтву Чыкагскага ўніверсітэта, які публікуе яго да цяперашняга часу.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Навукова-метадычныя часопісы Катэгорыя:Гістарычныя часопісы Катэгорыя:Медыявістыка Катэгорыя:Візантыністыка Катэгорыя:Армяністыка Катэгорыя:Славістыка Катэгорыя:Усходазнаўства Катэгорыя:Часопісы ЗША