Бібліятэчная вуліца — вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Раней злучала паміж сабой вуліцы Хмяльніцкага і Ламаносава, цяпер упіраецца ў вул. Някрасава. На вуліцы знаходзіцца 1 дом, адміністратыўны будынак пад № 49Вуліца Бібліятэчная на АТО.ВУ. Цікавыя факты Дом 49 быў жылым домам, які знеслі ў 2010 г. і адбудавалі пад офісны будынакзгодна звестак архітэктурнай базы Рhotobuildings. Дом 52 быў Процітуберкулёзным дыспансерам № 1 станам на ліпень 1981 гМинск: Адресно-справочная книга/[Сост. В.В. Метельская, М.И. Хоревич, В.Д. Редько, Н.А. Роттер].— Мн: Полымя, 1981, с.166. Станам на 2023 год лічылася самай кароткай вуліцай горада: яе даўжыня 90 мЖКХ Минска назвало самую короткую улицу, где есть всего один дом, не имеющий отношения к ее названию // Blizko.by.

Спасылкі Вуліца Бібліятэчная на АТО.ВУ Бібліятэчная вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Владимир Савич. Много цифр и шифрограмм: загадки названий минских улиц // Точка BY Бібліятэчная вуліца на фотаграфіях 2023 г.

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)