Тан Інь (, 1470, Сучжоў — 1524, там жа), таксама вядомы як Тан Боху () — кітайскі мастак, каліграф і паэт дынастыі Мін.

Біяграфія З сям’і багатага гандляра, атрымаў бліскучую адукацыю. Перад здачай экзаменаў у Пекіне быў абвінавачаны ў несумленнасці (ён разам з сябрам падкупіў слугу аднаго з экзаменатараў, каб даведацца пра змест пытанняў), вярнуўся на радзіму і адмовіўся ад кар’еры. Яго жыццё стала прадметам папулярных гісторый. Аўтар пейзажаў, сцэн з хатняга і прыдворнага жыцця.

Галерэя

Спасылкі

Старонка ў Брытанскай энцыклапедыі Працы ў музеях свету Живопись on line Узоры каліграфіі

Катэгорыя:Каліграфы Кітая Катэгорыя:Мастакі Кітая