Лікёр (ад ;  — «вадкасць») — духмяны, салодкі алкагольны напой з утрыманнем цукру да 100 г/л са спіртаваных фруктовых і ягадных сокаў, настояў духмяных траў з дадаткам каранёў, вострых прыпраў і г.д. Утрыманне алкаголю вар’іруецца ад 15 % да 40 %.Das WikipediA Lexikon in einem Band. MOHN Media. Mohndruck GmbH. Gütersloch.2008 ISBN 978-3-577-09102-2

Лікёры існуюць з часоў фараонаў, а пачатак іх камерцыйнага вытворчасці адносіцца да Сярэднявякоўя, калі алхімікі, урачы і манахі шукалі эліксір жыцця. Гэта прывяло да стварэння вялікай колькасці шырока вядомых лікёраў, якія носяць імёны рэлігійных ордэнаў, якімі гэтыя напоі былі ўпершыню атрыманыя.

Лікёры ўжываюцца як у неразбаўленым выглядзе, так і ў складзе мноства змешаных напояў, а таксама для прыгатавання разнастайных страў. Лікёры дзеляцца на моцныя, дэсертныя і крэмы.

Лікёра можна піць з любымі сокамі або без. Таксама іх падаюць у канцы абеду з гарбатай ці кавай.На Захадзе ў асяроддзі буржуазіі існуе прымаўка: «лікёр-квікёр», г.зн. «паскаральнік»

У краінах Заходняй Еўропы і ЗША лікёры часта называюць кардыяламі.

Прыклады лікёра Самбука Амарэта Амарула Шэрыданс

Крыніцы

Літаратура

Лікёр //