Джон Эдвард Бэнкс (, нар. 1945) — брытанскі вайсковец, наёмнік, заснавальнік прыватных ваенных кампаній і вярбоўшчык наймітаў.

Раннія гады і служба ў арміі Нарадзіўся ў сям’і афіцэра медыцынскай службы паветрана-дэсантных войск. Дзяцінства прайшло ў Кемберлі, непадалёк ад Каралеўскай ваеннай акадэміі, а таксама ў Егіпце і на Кіпры, дзе наведваў школы для дзяцей вайскоўцаў. У 1962 годзе, па дасягненні 17 гадоў, паступіў на ваенную службу. Пасля праходжання пачатковай падрыхтоўкі ён быў прыняты ў роту «D» элітнага падраздзялення «Следапыт» 2-га батальёна Парашутнага палка. Праз чатыры гады пераведзены ў асаблівую патрульную роту, спецыяльна трэніруемую для пранікнення ў глыбокі тыл праціўніка. У гэты час Бэнкс прыняў удзел у баявых дзеяннях у Малайзіі, Емене і Амане. З-за атрыманых раненняў не мог працягваць актыўную службу ў спецпадраздзяленні і быў пераведзены на пасаду інструктара па рукапашным баі ў ваенную школу парашутнага палка.

Сакрэтныя аперацыі і наёмніцтва У 1969 годзе быў звольнены з войска за правіну. Паводле сцвярджэнняў самога Бэнкса, пасля гэтага ён быў прыняты на службу ў сілы спецыяльнага прызначэння ЗША, але неўзабаве звольнены праз тое, што ягоны брат Роджэр пастаўляў зброю партызанам НФВПВ. У 1970 годзе Бэнкс знаёміцца з Дэвідам Стырлінгам, заснавальнікам Асаблівай паветранай службы і прыватнай ваеннай кампаніі «Watchguard International Ltd». Былы вайсковец становіцца супрацоўнікам гэтай фірмы. Стырлінг наняў яго для ўдзелу ў спецаперацыі «Хілтан», якая планавалася як напад на турму ў Трыпалі для вызвалення палітычных праціўнікаў лівійскага лідара Муамара Кадафі з наступным узняццем бунту. Але пад ціскам брытанскіх і амерыканскіх дыпламатаў аперацыя была адменена. Аднак пры гэтым Джон Бэнкс паспеў паваяваць у Біяфры, Паўднёвым В’етнаме і Іраку ў якасці найміта.

Прыватныя ваенныя кампаніі У 1975 годзе заснаваў прыватную ваенную кампанію «Security Advisory Services». Бэнкс займаўся вярбоўкай наймітаў для ўдзелу ў вайне ў Паўднёвай Радэзіі і грамадзянскай вайне ў Анголе. Некаторыя з завербаваных ваявалі на баку ФНЛА і былі асуджаны на знакамітым Луандыйскім працэсе.

Потым Бэнкс сышоў з Security Advisory Services, але працягнуў працаваць на ФНЛА. Пасля ён заснаваў новую кампанію пад назвай АКРА (анты-камуністычная рэвалюцыйная арганізацыя), каб адправіць наймітаў на Ямайку для барацьбы супраць кубінскай арміі.

У 1977 годзе, на судовым працэсе па справе аб пастаўках зброі для ІРА, даў паказанні, якія выявілі цесныя сувязі яго кампаній з былымі вайскоўцамі асаблівай паветранай службы, а таксама з супрацоўнікамі службы Кіні Міні.

Турэмнае зняволенне У 1980 годзе Джон Бэнкс быў асуджаны за вымагальніцтва 250 тысяч долараў ЗША ля пасольства Нікарагуа ў Лондане ў абмен на інфармацыю аб замаху на былога прэзідэнта Самосу. У ходзе разбору ў Цэнтральным крымінальным судзе Лондана найміт заявіў, што ўваходзіў у групу брытанскіх і амерыканскіх наёмнікаў, якіх спрабаваў наняць агент ЦРУ для забойства Самосы па загадзе прэзідэнта ЗША Картэра. Але ваенныя авантурысты не захацелі выканаць гэтае заданне і вырашылі распаўсюдзіць інфармацыю пра магчымы замах. Пры гэтым Джон Бэнкс адпрэчваў абвінавачванні ў вымагальніцтве грошай. Пасля ўцёкаў з турмы ён быў злоўлены і зноў пасаджаны ў зняволенне ў канцы 1981 года. Па здагадцы шатландскага анархіста Сцюарта Крысці, ужо ў 1982 годзе Джон Бэнкс быў на волі і працаваў на Муамара Кадафі ў якасці саветніка па бяспецы.

Пазнейшыя гады У пачатку 1990-х гадоў Джон Бэнкс прымаў удзел у аперацыі па злове гандляра гераінам, якая праводзілася афіцэрамі Упраўлення па мытных і акцызных зборах. Былы вайсковец служыў у спецыяльным аддзеле Службы сталічнай паліцыі, пераўтвораным пасля ў аддзел па барацьбе з тэрарызмам SO15, а таксама ў спецыяльным падраздзяленні «Scorpions» Дзяржаўнага ўпраўлення па судовых расследаваннях ПАР, якое фактычна з’яўлялася падраздзяленнем разведкі. У інтэрв’ю 2014 года Бэнкс заявіў, што амерыканскія спецслужбы планавалі зладзіць выбух на Чэмпіянаце свету па футболе 2010.

Крыніцы

Літаратура

John Banks. The Wages of War: the Life of a Modern Mercenary (англ.). — London: Cooper, 1978. — ISBN 0850522358.

Спасылкі Фотография Джона Бэнкса в аэропорту Хитроу, во время отправки наёмников на войну Фотография Джона Бэнкса в офисе «Security Advisory Services» в Сандхерсте

Катэгорыя:Ваенныя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Найміты Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1945 годзе Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме