Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Бун у штаце Паўночная Караліна.

Агульная характарыстыка Заснаваны як педагагічны каледж у 1899 годзе, універсітэце сёння прапануе больш за 150 праграм на атрыманне ступені бакалаўра і 70 праграм паслядыпломнай адукацыі, у тым ліку дзве праграмы аспірантуры.

Назва вучэльні паходзіць ад Апалацкіх гор. Размешчаны на хрыбце Блу-Рыдж на паўночным захадзе штата, Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высакагорных сярод усіх універсітэтаў ЗША на ўсход ад ракі Місісіпі з вышынёю ў 1016 метраў.

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў цэнтры горада Бун, насельніцтва якога амаль такое ж, як і колькасць студэнтаў ва ўніверсітэце — каля 20 тыс. Кампус ахоплівае 5,3 км2, у тым ліку галоўны кампус плошчай 1,7 км2 з 20 інтэрнатамі, 3 сталовымі, 30 навучальнымі будынкамі і 11 рэкрэацыйнымі і спартыўнымі аб'ектамі.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж выяўленчага і прыкладнога мастацтва Каледж навук пра здароўе Школа музыкі Каледж адукацыі Каледж бізнесу Школа аспірантуры Ганаровы каледж

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны