Тройскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Трой у штаце Алабама.

Агульная характарыстыка Ён быў заснаваны ў 1887 годзе як Тройская дзяржаўная нармальная школа у сістэме Алабамскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт акрэдытаваны Паўднёвай асацыяцыяй каледжаў і школ для прысуджэння акадэмічных ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.

Сёння ўніверсітэт абслугоўвае адукацыйныя патрэбы студэнтаў у чатырох кампусах у штаце Алабама і 60 навучальных цэнтрах у 17 штатах ЗША і 11 краінах свету. Універсітэт мае больш за 100 тысяч выпускнікоў у 50 штатах ЗША і іншых краінах.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж камунікацый і прыгожых мастацтваў Каледж адукацыі Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Каледж бізнесу Школа аспірантуры Агульнанавуковы аддзел

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы