Андрэ́й Андрэ́евіч Піянтко́ўскі (; ) — расійскі палітолаг, публіцыст; матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, блогер. Актыўны крытык У. Пуціна і палітыкі Расіі, даследчык уладнага бандытызму, пуцінізму і рашызму, апублікаваў шмат артыкулаў і манаграфій на гэтую тэму.

З 2019 года дае інтэрв’ю ўкраінскім СМІ, дэманструючы глыбокае разуменне сусветнай і ўнутранай палітыкі Расіі. З 2021 года на рэгулярнай аснове з’яўляецца на канале Эспрэса ў праграме «„Студыя Захад“ з Антонам Баркоўскім». З пачаткам ўварвання Расіі ў 2022 годзе выступае запрошаным экспертам на штодзённай аснове ў многіх СМІ і на анлайн-пляцоўках асобных блогераў: выступае крытыкам, каментуе і аналізуе міжнародную палітыку і палітыку Расіі, указваючы на памылкі і робіць здагадкі, дзеліцца назіраннямі. Асобныя штодзённыя відэа з інтэрв’ю становяцца рэйтынгавымі.

Праз пераслед у Расіі пражывае ў Вашынгтоне (ЗША). 18 жніўня 2023 года Міністэрствам юстыцыі Расіі ўнесены ў спіс фізічных асоб «замежных агентаў»Минюст РФ объявил «иноагентами» писательницу Линор Горалик, экономиста Андрея Илларионова и политолога Андрея Пионтковского.

Біяграфія Нарадзіўся 30 чэрвеня 1940 года ў Маскве.

У 1962 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава. Аўтар больш за 100 артыкулаў і некалькіх манаграфій па тэорыі кіравання, глабальным мадэляванні, ядзернай стратэгіі. У 1970-я гады вывучаў камп’ютарныя мадэлі свету. З 1998 года займаецца палітычнай журналістыкай, апублікаваў некалькі соцень артыкулаў у расійскіх і замежных выданнях. Лаўрэат прэміі «Залаты гонг-2001» у галіне міжнароднай журналістыкі. Публікуецца на сайце «Грани.ру». Член міжнароднага «Пэн-клуба». У 2004 годзе ўступіў у Расійскую аб’яднаную дэмакратычную партыю «Яблака», з’яўляўся членам яе бюро, у 2010 годзе выйшаў з партыі. Знаходзіцца ў радыкальнай апазіцыі да палітычнага рэжыму Уладзіміра Пуціна. Быў членам ініцыятыўнай групы па вылучэнні Уладзіміра Букоўскага кандыдатам у прэзідэнты Расійскай Федэрацыі на выбарах 2008 года.

Судовы пераслед У верасні 2007 года маскоўскі Басманны суд распачаў крымінальную справу супраць Андрэя Піянткоўскага па абвінавачанні ў экстрэмізме, але ў снежні 2008 года закрыў гэтую справу.

Пазіцыя падчас расійска-ўкраінскай вайны (з 2014) Амаль за месяц да правядзення гэтак званага крымскага рэферэндума — 21 лютага 2014 года — у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання Піянткоўскі заявіў, што «Крэмль імкнецца раздзяліць Украіну і анексаваць Крым, а Захад не можа стрымаць Расію, паколькі палітыка прэзідэнта ЗША Барака Абамы такая ж безхрыбетная, як і палітыка Еўрапейскага Саюза…».

14 сакавіка 2014 года заявіў, што «тэхналогія і прапагандысцкае забеспячэнне пуцінскай анексіі Крыма настолькі па-вучнёўску спісаны з гітлераўскіх судэцкіх пропісаў, што параўнанне двух дзяржаўных дзеячаў, якое было яшчэ зусім нядаўна лёсам „адмарозка і адступніка“ Шандаровіча, стала сёння мейнстрымам сусветнага палітычнага дыскурсу…».

У верасні 2014 года падпісаў заяву з патрабаваннем «спыніць агрэсіўную авантуру: вывесці з тэрыторыі Украіны расійскія войскі і спыніць прапагандысцкую, матэрыяльную і вайсковую падтрымку сепаратыстам на паўднёвым усходзе Украіны»Заявление «Круглого стола 12 декабря» к Маршу Мира 21-го сентября.

21 лютага 2022 года падпісаў адкрыты калектыўны ліст расійскага Кангрэса інтэлігенцыі «Вы будзеце пракляты! Распальвальнікам вайны», у якім ідзе гаворка пра гістарычную адказнасць улады РФ за распальванне «вялікай вайны з Украінай»«Ви будете прокляті!»: Конгрес інтелігенції РФ опублікував відкритого листа розпалювачам війни. 21.02.2022, 12:57 Адкрыты калектыўны ліст «Вы будете прокляты!» .

Вымушаная эміграцыя У лютым 2016 года пасля артыкула «Бомба, якая гатова выбухнуць» атрымаў абвінавачанні ў экстрэмізме, шматлікія запужванні з боку рэжыму Пуціна, вобшукі жытла, пагрозы арыштам, судом і зняволеннем, а таксама намёкі, што пасля забойства Барыса Нямцова ён будзе наступнай «рытуальнай ахвярай» Пуціна, Піянткоўскі заявіў, што вымушаны на нейкі час пакінуць РасіюБі-бі-сі: Андрей Пионтковский покинул Россию, опасаясь преследования. — 19 лютага 2016 .

Аўтар прац Решение одной задачи управления для глобальной динамической модели Форрестера. — Препринт ИПМ АН СССР. 1974, № 56 (в соавт.). О задаче управления в глобальной модели WORLD-3. — М. 1975 (в соавт.). Математические модели глобального развития. Л., 1980 (в соавт.). Исследование стратегической стабильности методами математического моделирования. М., 1988 (в соавт.). Эволюция концепций стратегической стабильности (Ядерное оружие в XX и XXI веке). М., 1997 (в соавт.). За Родину! За Абрамовича! Огонь! М., ЭПИцентр, 2005. ISBN 5-89069-099-X Нелюбимая страна. М., 2006. ISBN 5-85691-061-3 Третий путь …к рабству. М., 2010. ISBN 978-1-934881-42-2. Издание 2014 года, дополненное Визионер Захар Прилепин Чёртова дюжина Путина: Хроники последних лет. — М.: Алгоритм, 2014. — 240 с. — (Власть в тротиловом эквиваленте). 2000 экз., ISBN 978-5-4438-0639-6 Искушение Владимира Путина. — М.: Алгоритм, 2013. — 240 с. — (Проект «Путин»). 2000 экз., ISBN 978-5-4438-0329-6

Узнагароды Ордэн «За інтэлектуальную адвагу» (2021).

Крыніцы

Спасылкі

Біяграфія і спіс публікацый на сайце Каспаров.ру Андрэй Піянткоўскі — біяграфія на peoples.ru Третій шлях до рабства: Російський політичний діяч і політолог, професор Гудзонівського університету у Вашингтоні Андрій Піонтковскій про вирок Юлії Тимошенко та диктатуру в Росії Пионтковский: Россия исполняет роль насильника-импотента Пионтковский назвал возможного преемника Путина В Кремле настроения, близкие к паническим: Пионтковский о санкциях и контрсанкциях России

Катэгорыя:Члены партыі «Яблака» Катэгорыя:Палітолагі Расіі Катэгорыя:Матэматыкі Расіі Катэгорыя:Падпісанты супраць расійскага ўварвання ва Украіну Катэгорыя:Расійская эміграцыя 2010-х гадоў Катэгорыя:Палітычныя бежанцы