Сяргей Іванавіч Лебядзінскі (нар. , г. Данецк) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2019), дацэнт.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Данецку (Украіна). Скончыў СШ № 57 г. Данецка. У 1976—1981 гадах студэнт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1981—1984 гадах асістэнт кафедры рускай мовы і псіхалогіі Тульскага політэхнічнага інстытута.

З 1984 года працуе ў БДУ. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1994 года дацэнт. У 2018 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З’яўляецца старшынёй Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы як замежнай, выканаўчым дырэктарам Беларускага грамадскага аб’яднання выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, членам Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры (г. Санкт-Пецярбург), членам Савета Базавай арганізацыі краін СНД па рускай мове (г. Масква), галоўным рэдактарам часопіса «Вестник БООПРЯИ», членам рэдкалегіі часопіса «Русистика в Беларуси».

Узнагароды Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік БДУ» (2018). Узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2019), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць З’яўляецца вядучым спецыялістам у галіне псіхалінгвістыкі, лінгвадыдактыкі, методыкі выкладання рускай мовы як замежнай.

Апублікаваў 8 манаграфій, 11 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па тэорыі і практыцы перакладу, тэорыі і методыцы выкладання рускай мовы як замежнай, рускай мове для замежных навучэнцаў, псіхалінгвістыцы, тэорыі авалодання мовай, звыш 180 навуковых прац.

Выкладаў рускую мову ў Італіі.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Русісты