Тэнесійскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ноксвіл у штаце Тэнесі.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1794 годзе, за два гады да таго, як Тэнесі стаў 16-м штатам ЗША.

Гэта флагманскі кампус аднайменнай універсітэцкай сістэмы з дзесяццю каледжамі бакалаўрыяту і адзінаццаццю каледжамі магістратуры. Ён налічвае больш за 30 000 студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і больш чым 100 замежных краін.

Тэнесійскі ўніверсітэт — адзіны ўніверсітэт у ЗША, які мае тры праекты па рэдагаванні прэзідэнцкіх дакументаў. Ва ўніверсітэце захоўваюцца калекцыі прац усіх трох прэзідэнтаў ЗША, звязаных з Тэнесі: Эндру Джэксана, Джэймса К. Полка і Эндру Джонсана.

Дзевяць выпускнікоў універсітэта былі выбраны ў якасці стыпендыятаў Родса, а адзін выпускнік, Джэймс М. Бьюкенен, атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ў 1986 годзе.

Універсітэт — адзін з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэнесі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэнесі Катэгорыя:Ноксвіл