Эраст Суко́ўскі — беларускі і рускі мастак 2-й паловы XIX — пачатку XX стагоддзя.

Амаль ніякіх біяграфічныхзвестак аб Эрасту Сукоўскаму не знойдзена. Верагодна вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Першым кадэцкім корпусе, але яго не скончыў. Працаваў памочнікам падатковага інспектара ў Бабруйскім павеце, рэгіянальнага падатковага інспектара ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні. Працаваў акцызным наглядчыкамМинск: Страницы жизни дореволюционного города. У 1890-х гадах прыехаў у Мінск.

Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі. Пісаў пейзажы і жанравыя кампазіцыі. Трымаўся пазіцый крытычнага рэалізму (творы «Сям’я цесляроў», «Асуджаны», «Апраўданая», «З запрашэннем», «Жабракі» і інш.). Аўтар пейзажаў «Дарога ў палескіх балотах ў завіруху», «Зімовая дарогу па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь», «Мора ў Остэндзе» Сярод жанравых кампазіцый: «Паляўнічая тройка», «Местачковы аркестр» (1911), «Паездка цугам» і інш.

У 1891 годзе ў залах Дваранскага сходу ў Мінску адбылася выстаўка, на якой сярод іншых былі паказаны карціны Эраста Сукоўскага.

Творы мастака не захаваліся. Па іншых звестках у славянскім і балтыйскім аддзеле Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі захоўваюцца карціны, вызначаныя як працы Эраста Сукоўскага, «Накатная гаць па балоце ў даліне ракі Бобрык Пінскага павета», «Млынавая запруда на рацэ Рудзенка Рэчыцкага павета і балота, утворанае пад яе ўплывам», «Від неасушанага балота», «Пераправа праз вадкае балота з цвёрдым дном паміж вёскамі Загаллем і Ямінскам Бабруйскага павета», «Жыхар Паўднёвай (Зарэчнай) часткі Пінскага павета, апантаны каўтуном»Lyudmyla Shpylova. Watercolors of Erast Sukouski in the New York Public Library .

Літаратура

Шибеко 3. В., Шибеко С. Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города — Мн.: Полымя, 1990. — 352 с., отд. л. карт.: ил. - 13 000 экз. — ISBN 5-345-00131-6.

Спасылкі Я — мінчанін. Мастацкае жыццё // Сайт пісьменніцы Людмілы Рублеўскай Lyudmyla Shpylova. Watercolors of Erast Sukouski in the New York Public Library

Катэгорыя:Акварэлісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-рэалісты Катэгорыя:Мастакі-жанрысты Расіі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Расіі