Сусве́тная стратэ́гія ахо́вы прыро́ды () — міжнароднгая праграма па ахове прыроды ў глабальным маштабе.
Распрацавана Міжнародным саюзам аховы прыроды і прыродных рэсурсаў (МСАП) з удзелам і пры падтрымцы Міжнароднай праграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП), Сусветнага фонду дзікай прыроды, Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО), Арганізацыі ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) і іншых недзяржаўных арганізацый. У 1978 годзе ў Ашгабаце на XIV Генеральнай асамблеі МСАП стратэгія была адобрана і 5 сакавіка 1980 года прынята большасцю краін.
Праграма абагульняе вопыт краін у дзейнасці па ахаве прыроды, характарызуе асноўныя сучасныя праблемы экалогіі, прапануе сістэму метадаў рацыянальнага кіравання дзейнасцю чалавека па выкарыстанню біярэсурсаў і асобных экасістэм, выяўленню экасістэм і відаў жывёл, якія найбольш маюць патрэбу ў экстраных мерах па ахове, даводзіць да самых высокіх колаў грамадскасці думкі аб тым, што захаванне прыроды з’яўляецца адным з неад’емных элементаў працэса збалансаванага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Літаратура
Всемирная стратегия охраны природы / Ю. К. Ефремов, Г. С. Хозин. — М.: Знание, 1981. — 48 с.; 20 см. — (Новое в жизни, науке, технике). Как спасти Землю. (Всемирная стратегия охраны природы) [пер. с англ.: А. Г. Николаевского, Е. А. Сазоновой; предисл и примеч. канд. с.-х. наук А. М. Бородина; послесл. д-ра геогр. наук С. А. Евтеева] — М.: Мысль, 1983. — 171, с. Красилов В. А. Всемирная стратегия охраны природы на 90-е годы // Охрана природы
Спасылкі Сусветная стратэгія аховы прыроды. Архіў спісаў літаратуры // Нацыянальная бібліятэка Беларусі World conservation strategy: living resource conservation for sustainable development / IUCN-UNEP-WWF, 1980. Международные экологические программы // Проекты отделов Тверской ОУНБ им. А. М. Горького Всемирная стратегия охраны природы // Экология — Справочник
Катэгорыя:Ахова прыроды Катэгорыя:Экалогія Катэгорыя:Дакументы