Суха́я іго́лка — тэхніка паглыбленай гравюры на метале заснаваная на прадрапванні рысак цвёрдай іголкай, адшчэпам алмаза або рубіна.
Гравюрам, выкананым у тэхніцы сухой іголкі ўласціва асаблівая мяккасць і аксаміцістасць штрыхоў, якая набліжае іх да малюнка). Гэты эфект узнікае за кошт таго, што іголка пакідае завусеніцы (так званыя барбы). Лініі сухой іголкі не глыбокія, больш свабодныя, чым у разцовай гравюры. Часта тэхніка сухой іголкі дапаўняе тэхніку афорта, але ў параўнанні з ім дае менш адбіткаў, бо барбы хутка сціраюцца.
Тэхніка сухой іголкі вядома з XV стагоддзя. У Расіі ўжывалася з сярэдзіны XVIII стагоддзя ў спалучэнні з гравіраваннем разцом, афортам, пункцірам. Як самастойная тэхніка пашырылася ў XIX стагоддзі.
Тэхніку сухой іголкі выкарыстоўвалі такія мастакі, як Альбрэхт Дзюрэр, Рэмбрант, Макс Бекман, Мілтан Эйверы, Я. Чэмесаў, Мэры Касат, Г. Вярэйскі, Д. Мітрохін і інш. Сярод беларускіх мастакоў Г. Паплаўскі, С. Герус, Л. Асецкі.
Зноскі
Літаратура
«Суха́я игла́» // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. С. 271. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. Краткий словарь терминов изобразительного искусства / Под. общ. редакцией Г. Г. Обухова — М.: Советский художник, 1961. — С. 160, 39, 167, 173. — 192 с. — 15 000 экз.
Атанасова Иванка. Словарь терминов изобразительного искусстваВелико — Велико-Тырново: Великотырновский университет им. Кирилла и Мефодия, Филологический факультет, Кафедра русистики, 2006. — С. 115. — 142 с. — ISBN 954-775-578-1, ISBN 978-954-775-578-9.
Спасылкі
Лещинский А. А. Основы графики: учебное пособие — Гродно: ГрГУ, 2003. — 100 экз. Сухая игла // Словарь терминов на сайце Расійскай акадэміі мастацтваў Сухая игла или гравюра сухой иглой // Электронный каталог «Гравюра в России XVIII — первой половины XIX столетия» на сайце Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя:Гравюра Катэгорыя:Спосабы друку