Сельскагаспадарчая секцыя — секцыя Інбелкульта, якая дзейнічала з да 1927, да 1925 называлася агранамічнай.

Мела 3 падсекцыі (лясную, меліярацыйную, па вывучэнню рамеснай сельскагаспадарчай прамысловасці) і 3 камісіі (рэдакцыйную, тэрміналагічную, па вывучэнні тэхнікі сельскай гаспадаркі). У секцыі працавалі Я. М. Афанасьеў, М. I. Бурштэйн, М. М. Ганчарык, Г. I. Гарэцкі, С. I. Журык, А. К. Кедраў-Зіхман, С. П. Мельнік, М. В. Найдзёнаў, П. П. Рагавой, С. В. Скандракоў.

Асноўныя кірункі даследаванняў: апрацоўка навуковай беларускай сельскагаспадарчай тэрміналогіі, вывучэнне гісторыі развіцця сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці Беларусі, быту вёскі, зямельнага права і зямельных адносін у дарэвалюцыйнай і савецкай Беларусі, эканомікі, некаторых пытанняў кааперавання, распрацоўка пытанняў тэхнікі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці Беларусі па літаратурных крыніцах, матэрыялах, сабраных даследчымі ўстановамі і супрацоўнікамі секцыі і інш.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Інстытут беларускай культуры Катэгорыя:Сельская гаспадарка Беларусі Катэгорыя:1923 год у Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1927 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1923 годзе