Бэ́ці А́львер (, сапраўднае імя Элізабэт Лэпік (); г., , Расійская імперыя — , Тарту, Эстонская ССР) — эстонская паэтэса, празаік, перакладчыца. Народная пісьменніца Эстоніі (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі 1980.

Біяграфія Элізабэт Лэпік нарадзілася 23 лістапада 1906 года ў горадзе Йыгева Ліфляндскай губерні. У 1924 годзе скончыла школу ў Тарту, у 1924—1927 гадах у Тартускім універсітэце вывучала эстонскую мову і літаратуру.

Творчасць У 1927 годзе дэбютавала як празаік, калі быў апублікаваны раман «Любоўніца ветру». У творах Альвер спалучаецца лірызм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвер раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зборнік паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зборнікі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, «Каралы Эмайыгі», 1986 і інш.).

У перакладзе Бэці Альвер былі выдадзены паэмы А. С. Пушкіна і яго раман у вершах «Яўген Анегін» (1964). Вершы Бэці Альвер перакладзены на англійскую, італьянскую, польскую, рускую, чэшскую і іншыя мовы.

Ушаванне памяці У гонар Бэці Альвер у яе родным горадзе Йыгева праводзяцца восеньскія дні паэзіі «Зорны час».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Перакладчыкі Эстоніі Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на эстонскую мову Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Эстонскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР