Аляксандр Фёдаравіч Сцяко́льнікаў (нар. ) — вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Заворскла (Палтаўская вобласць, Украіна). У 1974 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (сучасы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). Застаўся працаваць у ім. У 1988—2001 гадах на пасадзе загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па фізіцы плазмы, вакуумнай і плазменнай электроніцы, плазмахіміі, плазменных тэхналогіях. У 1986—1987 гадах праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне фізікі плазмы ў Дэпартаменце інжынерных навук Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія) і ў 1990—1992 гадах у Цэнтры атамнай фізікі Тулузскага ўніверсітэта (Францыя). Распрацаваў абагульненую мадэль экстракцыі іоннага пучка з плазмы, развіў тэорыю іоннага кластэраўтварэння ў працэсе стымуляванага плазмай асаджэння плёнак крэмнію.
Срод апублікаваных прац: Граничное условие для электрического поля на движущейся поверхности раздела плазма — ионный пучок // Журнал технической физики, 1983, Т. 53, № 11; Исследование динамики бесстолкновительного приэлектродного слоя пространственного заряда в плазме высокочастотного разряда // Физика плазмы, 1991, Т. 17, вып. 12; А. Ф. Стекольников, О. М. Иванов, А. Е. Переверзев, Д. В. Фещенко Моделирование кинетики газофазных реакций стимулируемого плазмой химического осаждения кремния из силана // Математическое моделирование, 4:2 (1992). А. П. Автюшков, Б. И. Вальков, Ю. А. Родионов, А. Ф. Стекольников Исследование параметров аргоновой дуги с полым катодом // ТВТ, 28:1 (1990), 10-17.
Зноскі
Літаратура
Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, учёных, удостоенных почётных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук: 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004.
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі