Альмінская ўпадзіна () — тэктанічная дэпрэсія на паўднёвым захадзе Крымскага паўвострава. З поўдня абмежавана складкавай вобласцю Горнага Крыма, з поўначы і ўсходу — Цэнтральнакрымскім падняццем.

У геалагічнай будове ўдзельнічаюць слабадэфармаваныя пароды мелавой, палеагенавай, неагенавай і антрапагенавай сістэм, якія нязгодна залягаюць на паверхні маладой Скіфскай платформы. У араграфічных адносінах упадзіна адпавядае Альмінскай нізіне на Крымскім паўвостраве, заходняя частка яе размешчана пад узроўнем мора ў межах Каламіцкага заліва Чорнага мора.

Зноскі

Літаратура Довгаль Ю. М. Альминська западина // Географічна енциклопедія України : у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. — К. : «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1989. Т. 1.

Катэгорыя:Тэктоніка Украіны Катэгорыя:Геалогія Крыма