Посткаланіялізм, посткаланіяльная тэорыя — кірунак мыслення ў філасофіі, тэалогіі, паліталогіі, гісторыі і літаратуры, пачынаючы з 2-й паловы XX ст., нацэлены на разуменне наступстваў каланіяльнага панавання. Як ідэалагічная плынь, посткаланіялізм займаецца вывучэннем ідэнтычнасці, культуры і літаратуры — у сэнсе культурнага канфлікту паміж былымі або цяперашнімі калоніямі і краінамі-каланізатарамі.

Тэарэтычныя асновы Каланіялізм быў прадстаўлены як «працяг цывілізацыі», які ідэалагічна апраўдваў самапрыпісваную расавую і культурную перавагу заходняга свету над незаходнім. Гэтая канцэпцыя была падтрымана Жазефам Эрнестам Рэнанам у La Réforme intellectuelle et morale (1871), паводле якога імперскае панаванне, уплывае на інтэлектуальную і маральную трансфармацыю народаў з ніжэйшымі культурамі. Паводле яго, такая богам вызначаная натуральная гармонія паміж чалавечымі расамі свету была б магчымай, бо кожнаму была прызначана культурная ідэнтычнасць, сацыяльнае месца і эканамічная роля ў імперскай калоніі.

З сярэдзіны да канца XIX стагоддзя гэта тэорыя апраўдвала каланізацыю, асабліва Далёкага Усходу і Афрыкі. Бельгія, Вялікабрытанія, Францыя і Германія прасоўвалі тэорыі нацыянальнай перавагі, якія апраўдвалі каланіялізм як асветніцтва неадукаваных народаў. Такім чынам, la mission civilisatrice («цывілізацыйная місія») Французскай імперыі меркавала, што некаторыя расы і культуры маюць больш высокую мэту ў жыцці, у выніку больш магутныя, больш развітыя і больш цывілізаваныя расы маюць права каланізаваць іншыя.Evans, Graham, and Jeffrey Newnham. 1998. The Penguin Dictionary of International Relations. Penguin Books.Saïd, Edward. 2000. «The Clash of Definitions.» In Reflections on Exile, and Other Essays. p. 574.

Посткаланіяльная тэорыя разглядае культурныя аспекты, якія сфарміраваліся ў выніку еўрапейскай каланізацыі. Эпоха каланізацыі спарадзіла спецыфічнае самавызначэнне як каланізатараў, так і каланізаваных. Каланізатары стварылі свой вобраз асветнікаў і правых. Амерыканскія аўтары ўжываюць паняцце «крытычная беласць» (). З іншага боку, у каланізаваных развіваецца каланіяльны менталітэт і потым культурнае нізкапаклонства адносіна культуры краіны-заваёўніка, што навязвае каланізаванай нацыі сваю месіянскую культураносную функцыю. Дэкаланізаваныя людзі развіваюць посткаланіяльную ідэнтычнасць, якая заснавана на культурных узаемадзеяннях паміж рознымі ідэнтычнасцямі (культурнай, нацыянальнай, этнічнай, а таксама гендарнай і класавай), якім каланіяльнае грамадства надае розную ступень сацыяльнай улады.

На думку індыйскага акадэміка Джаідэпа Сарангі, адна з глыбокіх практык посткаланіяльнага дыскурсу — праслаўленне «тутэйшага». Аргументуючы ідэю пазначэння мяжы/перыферыі (далітаў), у прадмове да сваёй кнігі «Уяўленне посткаланіялізму англійскай мовай: новыя арыентацыі» ён спасылаецца на маары і абарыгенаў.

Неакаляніяльны дыскурс геапалітычнай аднастайнасці пераносіць дэкалянізаваныя народы, іх культуры і краіны ва ўяўнае месца, так званы «Трэці свет», празмерна шырокае паняцце, якое звычайна ўключае кантыненты і моры, як то Афрыку, Азію, Лацінскую Амерыку і Акіянію. Посткаланіяльная крытыка аналізуе самаапраўдвальны дыскурс неакаланіялізму і функцыі (філасофскія і палітычныя) яго празмерна шырокіх паняццяў, каб вызначыць фактычную і культурную недакладнасць аднародных паняццяў, такіх як «арабы», «першы свет», «хрысціянскі свет» — фактычна гэтыя паняцці ўключаюць неаднародныя народы, культуры і геаграфію.

Посткаланіялізм у розных краінах Тэорыі посткаланіялізму распаўсюджаны ў краінах, якія былі ў залежнасці ад еўрапейскіх дзяржаў, асабліва Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі.

Блізкі Усход Посткаланіяльная блізкаўсходняя літаратура даследуе і аналізуе заходнія дыскурсы пра фарміраванне ідэнтычнасці, існаванне і супярэчлівы характар посткаланіяльнай нацыянальнай ідэнтычнасці сярод народаў сучаснага Блізкага Усходу. Незалежнасць і канец каланіялізму не паклалі канец сацыяльнай фрагментацыі і войнам (грамадзянскім і міжнародным) на Блізкім Усходзе. У «Пошуках арабскай дэмакратыі: дыскурсы і контрдыскурсы» (2004) Ларбі Садзік сцвярджае, што праблемы нацыянальнай ідэнтычнасці на Блізкім Усходзе ёсць вынікам арыенталісцкай абыякавасці еўрапейскіх імперый. Калі яны вызначалі палітычныя межы сваіх калоній, то ігнаравалі мясцовую гісторыю, а таксама геаграфічныя і племянныя межы, якіх трымаліся тубыльцы.

Азія У 1924 годзе Нгуен Ай Куок (ён жа Хо Шы Мін) напісаў першы крытычны тэкст супраць французскай каланізацыі: Le Procès de la Colonization française («Французская каланізацыя пад судом»). Трын Мінь-ха развівае наватарскія тэорыі посткаланіялізму рознымі сродкамі выўялення — у літаратуры, фільмах, яна найбольш вядомая дакументальным фільмам Reassemblage (1982), у якім спрабуе дэканструяваць антрапалогію як «заходную мужчынскую гегеманічную ідэалогію».

Афрыка Кенійскі пісьменнік напісаў «Не плач, дзіця» (1964), першы посткаланіяльны раман пра ўсходнеафрыканскі досвед каланіяльнага імперыялізму; а таксама «Дэкаланізацыя розуму: палітыка мовы ў афрыканскай літаратуры» (1986). У «Паміж ракой» (1965), палітычным фонам якога было паўстанне Мау-Мау (1952—1960), ён закранае посткаланіяльныя праблемы афрыканскіх рэлігійных культур і наступствы навязвання хрысціянства і чужой культуры Кенія і большасці іншых краёў Афрыкі.

Усходняя Еўропа Падзелы Рэчы Паспалітай (1772—1794) і акупацыя краін Усходняй Еўропы Савецкім Саюзам пасля Другой сусветнай вайны былі формамі «белага» каланіялізму, які працяглы час ігнараваўся посткаланіяльнымі тэарэтыкамі. Панаванне еўрапейскіх імперый (Прускай, Аўстрыйскай, Расійскай, а пазней і Савецкай) над суседнімі тэрыторыямі (Беларусь, Украіна, Балгарыя, Чэхаславакія, Венгрыя, Літва, Малдова, Польшча, Румынія), якое заключалася ў войнах і анексіі, эксплуатацыі людскіх і прыродных рэсурсаў, знішчэнні культуры і спробах дактрынацыі мясцовага насельніцтва, шмат у чым нагадвала заваяванне заходнееўрапейскімі дзяржавамі заморскіх тэрыторый, нягледзячы на такія фактары, як геаграфічная блізкасць і адсутнасць расавых адрозненняў.

Посткаланіяльныя даследаванні ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе адкрыліся фундаментальнай кнігай Эвы М. Томпсан «Імперскія веды: руская літаратура і каланіялізм» (2000), за ёю следам былі працы Аляксандра Фюта, Ханны Госк, Віялеты Келертас, Дароты Каладзейчык, Януша Корэка, Дарыюша Скурчэўскага, Багдана Штэфанэску і Томаша Зарыцкага.

Украіна Пасля скасавання СССР з’явіліся даследаванні постымперскай сітуацыі ў былых савецкіх рэспубліках.Шкандрій Мирослав. В обіймах імперії: Російська і українська літератури новітньої доби. — К. : Факт, 2004. — ISBN 966-8408-45-4.Томпсон Ева М. Трубадури імперії. Російська література і колоніалізм / Марія Корчинська (пер.). — К. : Видавництво Соломії Павличко «Основи», 2006. — ISBN 966-500-265-1.Korek, Janusz (ed.). From Sovietology to Postcoloniality: Poland and Ukraine from a Postcolonial Perspective. Stockholm: Södertörn Academic Studies 32, 2007. Даследаванням посткаланіяльнай сітуацыі ў постсавецкіх дзяржавах прысвечаны навуковы часопіс .

Посткаланіяльныя падыходы да аналізу ўкраінскай культуры ўжывалі заходнія (пераважна дыяспарныя) і ўкраінскія навукоўцы. У прыватнасці, вывучала культурную спадчыну каланіялізму ва Украіне Грабович О. «Колоніалізм і його спадщина в сучасній Україні» // «Арка», 1994, № 1 (3).. Посткаланіяльнае прачытанне ўкраінскіх літаратурных тэкстаў правялі літаратуразнаўцы і , а таксама філосаф . Ва Украіне Аксана Забужка і напісалі творы, прысвечаныя посткаланіяльным асаблівасцям сучаснага ўкраінскага грамадства. Раман Аксаны Забужка «Палявыя даследаванні ўкраінскага сексу», які асвятляе посткаланіяльную сітуацыю ва ўкраінскай культуры, набыў вялікі розгалас і стаў бестселерам 1990-х гадоў.

Тэарэтыкі посткаланіялізму Асновай плыні многія крытыкі лічаць кнігу «Арыенталізм». Іншыя важныя тэарэтычныя працы:

Peau noire, masques blancs (Чорная скура, белыя маскі; 1952); Les damnés de la terre (Гнаныя і галодныя, 1961) In Other Worlds: Essays in Cultural Politics (1987); A Critique of Postcolonial Reason: Towards a History of the Vanishing Present (1999). Беніта Пэры (Benita Parry) Delusions and Discoveries Квамэ Нкрума Consciencism Portrait du colonisé, précédé du portrait du colonisateur (Каланізатар і каланізаваны) The Location of Culture Discours sur le colonialisme The Practice of Cultural Analysis: Exposing Interdisciplinary Interpretation (1999)

Асноўныя аўтары Акрамя тэарэтычных даследаванняў, аспекты посткаланіяльнага жыцця ў былых калоніях апісваюць у мастацкай літаратуры. Некаторыя пісьменнікі атрымалі сусветнае прызнанне, напрыклад, творы Джона Кутзее, Надзін Гордымер, Відзьядхара Найпала, Дэрэка Уолката, Воле Шайінка былі адзначаны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры. Сярод асноўных аўтараў:

Гл. таксама

Каланіялізм Імперыялізм Культурнае нізкапаклонства Квамэ Нкрума Франц Фанон Амількар Кабрал Чынуа Ачэбэ Эдвард Саід

Заўвагі

Літаратура

Аглядныя працы

Саїд, Едвард В. Орієнталізм — К.: Видавництво Соломії Павличко «Основи», 2001. ISBN 966-500-092-6. Саїд, Едвард В. Культура й імперіялізм. — К.: Критика, 2007. ISBN 966-7679-97-7. Співак, Гаятрі Чакраворті. В інших світах. Есеї з питань культурної політики. — К.: Вид. дім «Всесвіт», 2006. ISBN 966-8439-01-5. Bill Ashcroft (ed.) et al. The Post-Colonial Studies Reader. ISBN 0-415-09622-7.

Крытыка

Степан Величенко. Постколоніялізм, Европа та українська історія // Україна Модерна. — 2005, № 9. Вівек Чіббер. Як говорять пригнолені? // Спільне. — 28.04.2013

Посткаланіялізм у поставецкіх краінах

Смолій В., Ясь О. Сучасна російсько-українська війна у світлі постколоніалізму // Вісник НАН України. — 2022. — № 6. — С. 3-16. https://www.academia.edu/82156576 Микола Рябчук. Постколоніальний синдром. Спостереження. — К.: «К. І. С.», 2011. Марко Павлишин. Казаки на Ямайке: проявления постколониалізма в современной украинской культуре. // «Перекрестки», 2005, № 3-4, С. 5-16. Мирослав Шкандрій. В обіймах імперії: Російська і українська літератури новітньої доби. — К. : Факт, 2004. — ISBN 966-8408-45-4. Оксана Грабович. «Колоніалізм і його спадщина в сучасній Україні» // «Арка», 1994, № 1(3). Ева М. Томпсон. Трубадури імперії. Російська література і колоніалізм / Марія Корчинська (пер.). — К. : Видавництво Соломії Павличко «Основи», 2006. — ISBN 966-500-265-1. Korek, Janusz (ed.). From Sovietology to Postcoloniality: Poland and Ukraine from a Postcolonial Perspective. Stockholm: Södertörn Academic Studies 32, 2007. Новая имперская история постсоветского пространства. Ред. И. Герасимов, С. Глебов, А. Каплуновский, М. Могильнер, А. Семёнов — Казань: Центр исследований национализма и империи, 2004. ISBN 5-85247-024-4.

Спасылкі

Постколоніальні дослідження // Літературознавча енциклопедія : у 2 т. / авт.-уклад. Ю. І. Ковалів. — Київ : ВЦ «Академія», 2007. — М — Я. — С. 252—253. Франц Фанон. Расизм і культура (1956) Амілкар Кабрал. Національне визволення і культура (1970) Едвард Саїд. Колаборація, незалежність і визволення (глава з книги «Культура й імперіялізм», 1993) Марко Павлишин. Постколоніальна критика і теорія (1996) Микола Рябчук. Колоніальна спадщина і совєтська спадковість. Парадокси десовєтизації (2000) Степан Величенко. Питання російського колоніалізму в українській думці. Політична залежність, ідентичність та економічний розвиток (2002) Jason Farbman, «Marxism, postcolonial studies, and the tasks of radical theory» (an interview with Vivek Chibber), in International Socialist Review, May 2013 Pranav Jani, "Marxism and the future of postcolonial theory" (рецензія на кн.: Vivek Chibber, Postcolonial Theory and the Specter of Capital, Verso, 2013), in International Socialist Review, Spring 2014 www.postcolonial-europe.eu www.postcolonialweb.org

Катэгорыя:Каланіялізм Катэгорыя:Літаратурныя кірункі Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Постмадэрнізм Катэгорыя:Літаратуразнаўства Катэгорыя:Мастацкія напрамкі