Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Майнат у штаце Паўночная Дакота, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1913 годзе як Майнацкая нармальная школа, двухгадовая школа, прызначаная для падрыхтоўкі настаўнікаў для работы ў паўночна-заходняй частцы штата. У 1924 годзе Майнацкая нармальная школа пачала выдаваць дыпломы бакалаўра, што запатрабавала змены назвы на Майнацкі дзяржаўны педагагічны каледж. З часам спектр акадэмічных прапаноў пашырыўся. У 1964 годзе назва вучэльні была скарочаная да Майнацкі дзяржаўны каледж, а ў 1980-я гады каледж стаў універсітэтам.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж адукацыі і навук пра здароўе

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Дакота

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Дакоты