Агайскі паўночна-ўсходні медыцынскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў мястэчку Рутстаўн у штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт спецыялізуецца на паслядыпломнай адукацыі ў галіне медыцыны і фармацыі, але таксама мае праграмы вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры).

Галоўны кампус размешчаны прыкладна за 72 км на паўднёвы ўсход ад Кліўленда. У арыгінальных будынках ХХ стагоддзя на тэрыторыі кампуса размяшчаюцца кнігарня, біямедыцынская бібліятэка, даследчыя лабараторыі і добраўпарадкаваны двор. На паўночнай ускраіне кампуса ўніверсітэт прапануе арэнднае жыллё для студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў.

Вучэльня была заснавана як Медыцынскі каледж паўночна-ўсходніх універсітэтаў Агая заканадаўчым сходам штата Агая ў 1973 годзе, а месца для кампуса ў Рутстаўне ўздоўж аўтастрады № 44 і шашы № 76 было абрана ў 1974 годзе. Першы набор быў здзейснены ў верасні 1977 года і ўключаў 42 студэнты.

Структура Каледж медыцыны Каледж фармацыі Каледж стаматалогіі Каледж магістратуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы